Арганічныя кіслоты
Арганічныя кіслоты — арганічныя рэчывы, якія праяўляюць кіслотныя ўласцівасці.
Хімічныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Да іх ставяцца карбонавыя кіслоты, якія змяшчаюць карбаксільную групу -COOH, сульфонавыя кіслоты, якія змяшчаюць сульфагрупу -SO3H і некаторыя іншыя.
Іншыя групы таксама могуць вызначаць кіслотныя ўласцівасці, звычайна слабейшыя, напрыклад -OH, -SH, энольныя і фенольныя групы. У біялагічных сістэмах арганічныя кіслоты, якія змяшчаюць толькі гэтыя групы, як правіла кіслотамі не лічацца.
Паказчык кіслотнасці раслінных сокаў у межах 3,95-5,5.
Арганічныя кіслоты — шматасноўныя оксікіслоты, якія змяшчаюцца ў клеткавым соку раслін у вольным стане і ў выглядзе соляў або эфіраў. У пладах пераважаюць свабодныя арганічныя кіслоты, а ў іншых органах раслін — звязаныя формы. Выяўленыя яблычная, лімонная, шчаўевая, вінная, саліцылавая, хінная, бензойная, валерыянавая, бурштынавая, кававая, воцатная і іншыя кіслоты.
Утрыманне ў прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]Арганічныя кіслоты сумесна з цукрамі, пекцінавымі і дубільнымі рэчывамі абумоўліваюць смак пладоў і ягад[1].
Шмат арганічных кіслот знаходзіцца ў пладова-ягадных раслінах: вінаградзе, айве, грушы, агрэсце, журавінах, ажыне, алычы, вішні, цёрне, маліне, абрыкосах, яблыках, чорных парэчках, брусніцах, шэрагу цытрусавых. Дамінуюць у большасці пладовых раслін яблычная, лімонная, вінная, саліцылавая і шчаўевая кіслоты. Брусніцы і журавіны багатыя бензойнай кіслатой.
Таксама вядомымі арганічнымі кіслотамі з'яўляюцца воцатная, мурашыная і малочная.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арганічныя кіслоты валодаюць шырокім спектрам фармакалагічных уласцівасцяў і біялагічнага дзеяння на арганізм чалавека. Яны ўдзельнічаюць у абмене рэчываў — з’яўляюцца сувязным звяном паміж абменам вугляводаў, бялкоў і тлушчаў, падтрымліваюць кіслотна-шчолачную раўнавагу, актывізуюць сакраторную дзейнасць слінных залоз, павялічваюць аддзяленне жоўці, страўнікавага і панкрэатычнага сокаў[1], аказваюць антысептычнае дзеянне.
Падобныя кіслоты ўзбуджаюць апетыт, стымулююць перыстальтыку кішок і спрыяюць растварэнню соляў мачавой кіслаты (уратаў ) і вывядзенню іх з арганізму чалавека[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dibner J.J., P. Butin. 2002 — Use of organic acids as a model to study the impact of gut microflora on nutrition and metabolism. J. Appl. Poultry Res. 11:453-463