Перайсці да зместу

Айвар Джаевер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айвар Джаевер
Дата нараджэння 5 красавіка 1929(1929-04-05)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, інжынер, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка[3], Звышправоднасць[3], Паўправаднік[3], біяфізіка[3], фізіка цвёрдага цела[3], імуналогія[3], tissue culture[d][3] і прыкладная матэматыка[3]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт homepages.rpi.edu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айвар Джаевер (нарв.: Ivar Giæver; нар. 5 красавіка 1929 г, Берген, Нарвегія) — нарвежска-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) «за эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з’яў у паўправадніках і звышправадніках» (сумесна з Леа Эсакі) .

Пасля вучобы з 1948 па 1952 гг. Джаевер атрымаў дыплом інжынера ў Нарвежскім тэхналагічным інстытуце ў Тронхейме. У 1954 г. эміграваў у Канаду. Працаваў там спачатку ў архітэктурным бюро, затым у якасці інжынера ў кампаніі General Electric. У 1956 г. перасяліўся ў ЗША. З 1958 па 1969 гг. працаваў у Політэхнічным інстытуце Рэнселера ў горадзе Трой па тэме звышправоднасці і тунэльных эфектаў. Па гэтай тэме абараніў дысертацыю ў 1964 г. З 1970 г. Джаевер працуе таксама ў галіне біялогіі і біяфізікі. Развіў метад выяўлення імунных рэакцый. З 1988 з’яўляецца прафесарам у Політэхнічным інстытуце Рэнселера і акрамя таго ў Інстытуце фізікі ва ўніверсітэце Осла. У 1973 г. Джаевер атрымаў сумесна з Леа Эсакі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Частку прэміі атрымаў Б. Д. Джозефсан «за тэарэтычнае прадказанне уласцівасцяў току, які праходзіць праз тунэльны бар’ер, у прыватнасці з’яў, агульнавядомых цяпер пад назвай эфектаў Джозефсана». Джаеверу належыць наступнае выказванне: «Прырода для чалавека як халадзільнік для сабаку: ён ведае, што ўнутры ежа, але ніколі не зразумее, якім чынам працуе халадзільнік».

Зноскі

  1. а б Джайевер Айвар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Ivar Giaever // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. NNDB — 2002.