Азербайджанская мова
Азербайджанская мова (азерб. Azərbaycan dili) — адна з цюркскіх моў; належыць да агузскай групы. Распаўсюджаная ў асноўным у Азербайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турцыі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 45—50 млн чалавек.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казахскі — ад назвы горада Казах на захадзе Азербайджана, карабахскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-кахскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадскі і іншыя).
Фанетыка
[правіць | правіць зыходнік]У фанетыцы для азербайджанскай мовы, у адрозненне ад роднасных цюркскіх моў, характэрнае прыдыхальнае вымаўленне выбуховых глухіх зычных на пачатку і канцы слова, палаталізаванае вымаўленне велярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Сярод асаблівасцяў граматыкі — наяўнасць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзнікненне проціпастаўлення сучаснасці і цяперашне-будучага часу.
Гісторыя мовы
[правіць | правіць зыходнік]Азербайджанская мова паходзіць ад мовы агузскіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стст. Эпас на азербайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст. Літаратура на азербайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрызскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасля далучэння Паўночнага Азербайджану да Расіі) — на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У перыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 газеты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 апісваецца як мова данацыянальнага перыяду (на ёй напісаныя творы класікаў азербайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 — як мова нацыянальнага перыяду; яна склалася ў творах М. Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамедкулізадэ. Пачынаючы з сярэдзіны 19 ст. азербайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школ у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадах. Да 1929 пісьмовасць азербайджанскай мовы існавала на арабскай, у 1929—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове кірылічнай графікі.
Паўднёваазербайджанская мова
[правіць | правіць зыходнік]На паўднёваазербайджанскай размаўляюць у Іранскім Азербайджане (гістарычным Азербайджане) і, у меншай ступені, у суседніх рэгіёнах Ірака, Турцыі і Сірыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Н. Г. Волкова. Кавказский Этнографический Сборник, Статья: Этнические процессы в Закавказье в XIX—XX вв. — IV. — СССР, Институт Этнографии им. М. Маклая, АН СССР, Москва: Наука, 1969. — С. 10. — 199 с. — 1700 экз.
- ↑ http://monderusse.revues.org/docannexe4079.html Архівавана 27 верасня 2009. стр.188, Арсений Саппаров, International Relations Department, London School of Economics, Houghton Street, London WC2A 2AE — According to this plan some 100,000 people had to be «voluntarily» resettled. The emigration occurred in three stages: 10,000 people were resettled in 1948, another 40,000 in 1949, and 50 000 in 1950.29
- ↑ Hafeez Malik. Central Asia. The problem of Nagorno-Karabakh. — USA: Palgrave McMillan, 1996. — С. 149-150. — 337 с. — ISBN 0-312-16452-1, ISBN 978-0-312-16452-2.
- ↑ Паводле канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі рэспублікі з'яўляюцца руская і ўсе мовы народаў Дагестана. Аднак толькі 14 моў: руская, аварская, агульская, азербайджанская, даргінская, кумыцкая, лакская, лезгінская, нагайская, рутульская, табасаранская, тацкая, цахурская, чачэнская, маюць сваю пісьменнасць і функцыянуюць як дзяржаўныя.
- ↑ Ethnologue total for South Azerbaijani plus Ethnologue total for North Azerbaijani
- ↑ «Peoples of Iran» Архівавана 3 сакавіка 2016. in Looklex Encyclopedia of the Orient. Retrieved on 22 January 2009.
- ↑ http://www.terrorfreetomorrow.org/upimagestft/TFT%20Iran%20Survey%20Report%200609.pdf
- ↑ «Iran: People» Архівавана 3 лютага 2012., CIA: The World Factbook: 24 % of Iran’s total population. Retrieved on 22 January 2009.
- ↑ G. Riaux, «The Formative Years of Azerbaijan Nationalism in Post-Revolutionary Iran», Central Asian Survey, 27(1): 45-58, March 2008: 12-20 %of Iran’s total population (p. 46). Retrieved on 22 January 2009.
- ↑ «Iran» Архівавана 11 сакавіка 2007., Amnesty International report on Iran and Azerbaijan people . Retrieved 30 July 2006.