Іванаэ Баномі
Іва́наэ Бано́мі (італ.: Ivanoe Bonomi [iˈvaːnoe boˈnɔːmi]; 18 кастрычніка 1873, Мантуя, Каралеўства Італія — 20 красавіка 1951, Рым, Італія) — італьянскі палітычны дзеяч-сацыяліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1909 года член палаты дэпутатаў ад Мантуі, адзін з лідараў правага крыла Італьянскай сацыялістычнай партыі. У 1912 годзе выключаны з ІСП разам з Леаніда Бісалаці. Баномі і Бісалаці заснавалі Рэфармісцкую сацыялістычную партыю, якая падтрымала ўдзел Італіі ў Першай сусветнай вайне на боку Антанты. У 1916—1917 гадах Баномі — міністр грамадскіх прац, у 1920 годзе — ваенны міністр (быў адным з тых, хто падпісаў Рапальскі дагавор з Югаславіяй), пазней — міністр фінансаў. З 4 ліпеня 1921 года — прэм'ер-міністр Італіі (першы сацыяліст на гэтай пасадзе). Узначальваў кааліцыю лібералаў і рэфармістаў, якая распалася ў 1922 годзе, і 26 лютага сышоў у адстаўку. У кастрычніку да ўлады прыходзіць Мусаліні, і Баномі пакідае палітыку.
З 1940 года ён удзельнічае ў Супраціўленні, з 1943, пасля звяржэння фашызму — адзін з лідараў гэтага руху, узначальвае італьянскі антыфашысцкі Камітэт нацыянальнага вызвалення. У гэты перыяд Баномі ўдзельнічае ў стварэнні Дэмакратычнай партыі працы. 18 чэрвеня 1944 ізноў стаў прэм’ер-міністрам замест маршала П'етра Бадолья, а таксама міністрам замежных спраў, кіруючы краінай на заключным этапе вайны супраць фашызму. У лістападзе падаў у адстаўку, але прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль пераканаў яго застацца прэм’ерам і міністрам унутраных спраў. 19 чэрвеня 1945 пасля заканчэння вайны склаў з сябе прэм’ерскія паўнамоцтвы, працягваючы актыўна працаваць у камітэце Канстытуцыйнай асамблеі па мірных дагаворах, да 1946 года прадстаўляў Італію на паседжаннях глаў МЗС. У 1946 годзе выбраны дэпутатам Устаноўчага Сходу Італіі.
Пасля роспуску ў 1948 годзе Дэмакратычнай партыі працы, пераходзіць у новую Італьянскую дэмакратычную сацыялістычную партыю, дзе становіцца ганаровым старшынёй. 8 мая 1948 года выбраны старшынёй Сената Італіі (першым пасля яго стварэння), і заставаўся на гэтай пасадзе да канца жыцця.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалер Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання (1920)
- Кавалер ордэна Святых Маўрыкія і Лазара (1920)
- Кавалер ордэна Кароны Італіі (1920)
Зноскі
- ↑ а б Ivanoe Bonomi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivanoe Bonomi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Бономи Иваноэ // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Бономи Иваноэ // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- AA.VV., Storia d’Italia, DeAgostini, 1991.
- Luigi Cortesi, Ivanoe Bonomi e la socialdemocrazia italiana: profilo biografico, Salerno, Libreria Internazionale, 1971.
- Silvio Lanaro, Bonomi Ivanoe, in: Franco Andreucci — Tommaso Detti (a cura di), Il movimento operaio italiano. Dizionario biografico, Roma, Editori Riuniti, 1975—1979.
- Alessandro Prefaut, Il Riformismo di Ivanoe Bonomi, in: Tempo Presente (Roma), n. 133—134 del gennaio-febbraio 1992.
- Luigi Cavazzoli (a cura di), Ivanoe Bonomi riformatore, Manduria, Piero Lacaita Editore, 2005 (Atti del convegno tenuto a Mantova nel 2004).
- Luigi Cavazzoli — Luigi Gualtieri (a cura di), Strumenti per lo studio di Ivanoe Bonomi, Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2005.
- Gabriella Fanello Marcucci, Ivanoe Bonomi dal fascismo alla Repubblica. Documenti del Comitato Centrale di Liberazione Nazionale (dicembre 1942-giugno 1944), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2005.
- Guido Quazza, Bonomi Ivanoe, in: AA.VV., Grande Dizionario Enciclopedico UTET, vol. II, Torino, UTET, 1955.
- Luigi Cavazzoli — Luigi Gualtieri (a cura di), Ivanoe Bonomi. Scritti giornalistici (1894—1907), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2007.
- Luigi Cavazzoli — Luigi Gualtieri (a cura di), Ivanoe Bonomi. Scritti giornalistici (1908—1951), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2008.
- Luigi Cavazzoli — Stefano B. Galli (a cura di), Ivanoe Bonomi. Scritti storici (1924—1953), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2010.
- Carlo G. Lacaita (a cura di), Bonomi e Omodeo. Il governo delle acque tra scienza e politica, Manduria-Bari-Roma, , Piero Lacaita Editore, 2010.
- Alessandro Prefaut, «Ivanoe Bonomi e la ‘tradizione’ riformista nella sinistra italiana» in: «L’Almanacco. Rassegna di studi storici e di ricerche sulla società contemporanea», (Reggio Emilia) n. 55 — 56 del Dicembre 2010.
- Сенатары Італіі
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Мантуі
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Ламбардыі
- Члены Італьянскай сацыялістычнай партыі
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Італіі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Італіі
- Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны
- Міністры ўнутраных спраў Італіі
- Міністры замежных спраў Італіі
- Міністры абароны Італіі
- Міністры фінансаў Італіі