Ёсеф Вацлаў Мысльбек
Ёсеф Вацлаў Мысльбек | |
---|---|
Josef Václav Myslbek | |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1848[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 1922[1][5][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Падданства | Аўстра-Венгрыя |
Грамадзянства | Чэхаславакія |
Бацька | Václav Myslbek[d][8] |
Жонка | Karolina Myslbeková[d] |
Дзеці | Karel Myslbek[d], Josef Myslbek[d] і Jiří Myslbek[d] |
Род дзейнасці | скульптар, настаўнік |
Месца працы | |
Жанр | скульптура |
Вучоба | |
Вядомыя працы | помнік Святому Вацлаву |
Уплыў | Tomáš Seidan[d], Josef Matyáš Trenkwald[d] і Эрнст Юліус Хэнель |
Уплыў на | Břetislav Benda[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсеф Вацлаў Мы́сльбек (чэшск.: Josef Václav Myslbek; 20 чэрвеня 1848 г. Прага, Аўстра-Венгрыя — 2 чэрвеня 1922, Прага, Аўстра-Венгрыя) — адзін з найбуйнейшых чэшскіх скульптараў XIX стагоддзі, заснавальнік чэшскай скульптурнай школы пачатку XX ст.
Скульптурныя кампазіцыі працы І. В. Мысльбека можна ўбачыць у самым цэнтры чэшскай сталіцы, у такіх яе выдатных месцах, як Нацыянальны тэатр, у Сабора Святога Віта, на Вацлаўскай плошчы і на пражскіх мастах. Гарачыя творы скульптара спрыялі культурнаму і палітычнаму адраджэнню чэшскага народа на мяжы XIX—XX стагоддзяў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]І. В. Мысльбек нарадзіўся ў беднай сям'і і з фінансавых меркаванняў рана кінуў школу. Вучыўся на друкара, затым у 1864—1866 гадах на скульптара ў майстэрнях Т. Сейдана. Працаваў у Празе і ў Вене. У 1866 годзе ён пазнаёміўся з Вацлавам Левым, найбуйнейшым чэшскім скульптарам XIX стагоддзя, і да смерці апошняга ў 1870 годзе заставаўся яго вучнем. У 1868—1872 гадах навучаўся ў пражскай Акадэміі мастацтваў.
У 1885—1896 гадах Мысльбек — прафесар у Вышэйшай мастацкай школе Прагі, у 1896—1919 гадах — прафесар пражскай Мастацкай акадэміі.
У 1873 годзе Мысльбек адкрывае ў Празе сваю мастацкую майстэрню, дзе спецыялізуецца на вырабе бюстаў палітычных і рэлігійных дзеячаў свайго часу.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Зазнаў уплыў А. Радэна. У творчасці эвалюцыяніраваў ад рамантызму да рэалізму і неакласіцызму. Стварыў узнёслыя, манументальныя вобразы гістарычных дзеячаў Чэхіі і герояў народнага эпасу, якія спалучаюць сімвалічную абагульненасць трактоўкі з жыццёвай канкрэтнасцю. Сярод твораў: дэкаратыўныя скульптуры партала Нацыянальнага тэатра (1871—1872), скульптурныя групы на мосце Ф. Палацкага (1881—1897), помнік Св. Вацлаву (1888—1912), партрэтная статуя кардынала Шварцэнберга ў саборы Св. Віта (1891—95), помнік Ф. Л. Рыгеру (1903—1914; усе ў Празе), статуі для будынка парламента ў Вене (пачатак 1880-х гг.), серыя алегарычных статуй «Музыка» (1892—1912), партрэтныя бюсты, надмагіллі і інш.
Вядомыя вучні
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Скульптурны аўтапартрэт, Прага
-
Св. Вацлаў, Прага, Вацлаўская плошча
-
Арда, Кошыцы
-
партрэтная статуя кардынала Шварцэнберга ў саборы Св. Віта (1891—95), Прага
-
Біскуп Ян Валяр'ян Іршык, Чэске-Будзеёвіцы
-
Адвазе і Славе (1881-1882), Прага
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Josef Vaclav Myslbek // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Josef Václav Myslbek // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Jiljí, sign. JIL Z12, s. 183
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika narozených u sv. Štěpána, sign. ŠT N22, s. 133 — Т. ŠT N22. — С. 133.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысльбек Іозеф Вацлаў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсеф Вацлаў Мысльбек
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 2 чэрвеня
- Памерлі ў 1922 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Празе
- Выкладчыкі Вышэйшай школы прыкладнога мастацтва ў Празе
- Выкладчыкі Пражскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
- Кавалеры ордэна Франца Іосіфа
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары XIX стагоддзя
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары Чэхіі