2 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 |
2 чэрвеня — сто пяцьдзясят трэці (сто пяцьдзясят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1098: Крыжакі ўзялі Антыёхію.
- 1734: Расійскае войска ўзяло Гданьск.
- 1771: Перамога расійскага войска на чале з Аляксандрам Суворавым над войскамі польскіх канфедэратаў пры Замосце.
- 1792: Браславу нададзены герб.
- 1807: Бітва пад Фрыландам між войскамі Напалеона і расійска-аўстрыйскай арміяй.
- 1864: Узяцце расійскім войскам апошняга незалежнага каўказскага аула Кбаабу (канец Каўказскай вайны).
- 1946: Італія па выніках рэферэндума абвешчана рэспублікай, жанчынам дадзена права голосу.
- 1962: У Новачаркаску (Растоўская вобласць РСФСР) расстраляна дэманстрацыя супраць павышэння цэн.
- 1979: Папа Рымскі Ян Павел II распачаў першы візіт у Польшчу.
- 2014: Нанесены авіяўдар па будынку Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (Украіна).
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1535: Леў XI, Папа Рымскі
- 1719: Мішэль-Жан Седэн, французскі драматург
- 1740: Маркіз дэ Сад, французскі пісьменнік, філосаф (пам. 2.12.1814)
- 1857: Карл Адольф Г'елеруп, дацкі паэт і пісьменнік (пам. 13.10.1919)
- 1904: Джоні Вайсмюлер, амерыканскі плывец, алімпійскі чэмпіён
- 1905: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 6.1.1975)
- 1941: Стэйсі Кіч, амерыканскі акцёр
- 1942: Эдуард Малафееў, футбаліст, беларускі і расійскі трэнер па футболу
- 1964: Караліна Лінк, нямецкі кінарэжысёр
- 1966: Петра ван Ставерэн, галандская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
- 1968: Анн Брыян, французская біятланістка
- 1970: Віталь Шкраба, беларускі баксёр
- 1972: Кацярына Карстэн, беларуская вяслярка
- 1984: Мікалай Раманюк, беларускі футбаліст
- 2004: Дзмітрый Паўлавіч Емяльянаў, беларускі футбаліст
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 657: Яўген I, Папа Рымскі
- 1209: Генрых фон Туна, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
- 1701: Мадлен дэ Скюдэры, французская пісьменніца
- 1716: Агата Карын, японскі мастак
- 1882: Джузэпэ Гарыбальдзі, герой Рысарджымента
- 1888: Марсэліна Санз дэ Саўтуола, іспанскі археолаг-аматар, першаадкрывальнік пячорнага жывапісу
- 1988: Радж Капур, індыйскі рэжысёр і акцёр
- 2000: Святаслаў Фёдараў, расійскі ўрач
- 2006: Вячаслаў Клыкаў, рускі скульптар і грамадскі дзеяч (нар. 1939)
- 2008: Бо Дзідлі, амерыканскі музыкант і спявак (нар. 30.12.1928)
- 2008: Ферэнц Фейту, венгерскі і французскі журналіст, гісторык і палітолаг (нар. 31.8.1909)
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Італія: Дзень Рэспублікі.