Перайсці да зместу

Ёна Лі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёна Лі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1981(1981-10-03)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтарка-кампазітар, спявачка, музыкант, рэжысёр музычных кліпаў, музычны прадзюсар, кінапрадзюсар, сцэнарыст, кінарэжысёр
Інструменты гітара, фартэпіяна, сінтэзатар, піяніна[d], ударныя музычныя інструменты і вакал
Жанры independent music[d], поп-музыка, электронная музыка, сінці-поп і альтэрнатыўны рок
Грамадская дзейнасць
Член у
ionnalee.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёна Лі (швед. Jonna Lee, поўнае імя Ёна Эмілі Лі Нільсан (швед. Jonna Emily Lee Nilson), нар. 3 кастрычніка 1981, Лінчэпінг) — шведская спявачка і аўтар-выканаўца з Лінчэпінга. Жыве і працуе ў Лондане і Стакгольме, заснавальнік і галоўны удзельнік шведскага аўдыёвізуальнага праекта iamamiwhoami.

Нарадзілася 3 кастрычніка 1981 года ў Лінчэпінгу і вырасла ў невялікай шведскай вёсцы разам з маці. Ужо з ранняга ўзросту Ёна паказала сябе музычна адораным дзіцем.

У падлеткавым узросце з’яжджае ў Лондан шукаць для сябе працу на музычнай ніве. Дэбютуе ў музычным бізнэсе ва ўзросце 17-ці гадоў, калі дуэт, у якім яна ўдзельнічала, выпусціў свой першы альбом. Аднак Лі неўзабаве пакідае дуэт, каб пачаць сольную кар’еру, навучыўшыся граць яшчэ на некалькіх інструментах, якіх было б дастаткова для таго, каб ажыццявіць яе творчыя планы ў жыццё.

Пазней Лі пераязджае назад у Швецыю, у Стакгольм, дзе становіцца часткай мясцовай стакгольмскай андэрграўнднай інды-сцэны, пры гэтым захоўваючы кантакты з Лонданам. У Стакгольме Лі пачала пісаць сваю ўласную музыку, якую яна распаўсюджвала праз свой вэб-сайт, пакуль не падпісала вясной 2007 года кантракт са шведскім індзі-лэйблам Razzia Records. У 2007—2009 гг. на гэтым лэйбле яна выпусціла два сваіх альбома, аднак пазней рассталася з ім, заснаваўшы свой незалежны лэйбл To Whom It May Concern ў 2010 годзе.

  1. а б Nilsson, Jonna Emily // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020.