Біялогія
Біяло́гія (ад грэчаскага βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — навука пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з’яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з’яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот.
Як асобная навука біялогія вылучылася з прыродазнаўчых навук у XIX ст., калі навукоўцы выявілі, што жывыя арганізмы валодаюць некаторымі агульнымі для ўсіх характарыстыкамі. У падмурку сучаснай біялогіі ляжаць пяць фундаментальных прынцыпаў: клетачная тэорыя, эвалюцыя, генетыка, гамеастаз і энергія[1][2]. У наш час біялогія — стандартны прадмет у сярэдніх і вышэйшых вучэбных установах усяго свету. Штогод публікуецца больш за мільён артыкулаў і кніг па біялогіі і медыцыне [3].
У біялогіі вылучаюць наступныя ўзроўні арганізацыі:
- Клетачны, субклетачны і малекулярны ўзровень: клеткі маюць унутрыклетачныя структуры, якія будуюцца з малекул.
- Арганізмавы і органна-тканкавы ўзровень: у шматклетачных арганізмаў клеткі складаюць тканкі і органы. Органы ж у сваю чаргу ўзаемадзейнічаюць у рамках цэлага арганізма.
- Папуляцыйны ўзровень: асобіны аднаго і таго ж тыпу, што жывуць на частцы арэалу, ўтвараюць папуляцыю.
- Тыпавы ўзровень: вольна спароўваныя адзін з адным асобіны, якія валодаюць марфалагічным, фізіялагічным, біяхімічным падабенствам і займаюць вызначаны арэал (раён распаўсюджвання) фармуюць тып.
- Біягеацэнатычны і біясферны ўзровень: на аднастайным кавалку зямной паверхні ствараюцца біягеацэнозы, якія, у сваю чаргу, утвараюць, біясферу.
Большасць біялагічных навук з’яўляецца дысцыплінамі з вузейшай спецыялізацыяй. Традыцыйна яны групуюцца па тыпах даследчых арганізмаў: батаніка вывучае расліны, заалогія — жывёл, мікрабіялогія — аднаклетачныя мікраарганізмы. Далей галіны ў біялогіі падзяляюцца альбо па маштабах даследавання, альбо па ўжываных метадах: біяхімія вывучае хімічны падмурак жыцця, малекулярная біялогія — складаныя ўзаемадзеянні паміж біялагічнымі малекуламі, клетачная біялогія і цыталогія — асноўныя будаўнічыя блокі шматклетачных арганізмаў, клеткі, гісталогія і анатомія — будову тканак і арганізма з асобных органаў і тканак, фізіялогія — фізічныя і хімічныя функцыі органаў і тканак, эталогія — паводзіны жывых істот, экалогія — узаемазалежнасць розных арганізмаў і іх асяроддзі.
Перадачу спадчыннай інфармацыі вывучае генетыка. Развіццё арганізма ў антагенезе вывучаецца біялогіяй развіцця. Зараджэнне і гістарычнае развіццё жывой прыроды — палеабіялогія і эвалюцыйная біялогія.
На межах з сумежнымі навукамі ўзнікаюць: біяфізіка (вывучэнне жывых аб'ектаў фізічнымі метадамі), біяметрыя і г.д. У сувязі з практычнымі запатрабаваннямі чалавека ўзнікаюць такія кірункі як касмічная біялогія, сацыябіялогія, фізіялогія працы, біёніка.
Біёлагі
[правіць | правіць зыходнік]Біялагічныя суполкі
[правіць | правіць зыходнік]Біялагічныя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна навуковымі даследаваннямі ў вобласці біялогіі займаюцца ўніверсітэты, хоць не заўсёды адпаведныя факультэты завуцца біялагічнымі. Напрыклад, у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава акрамя біялагічнага факультэта ёсць таксама факультэт біяінжынерыі і біяінфарматыкі Архівавана 6 сакавіка 2009., факультэт фундаментальнай медыцыны і НДІ фізіка-хімічнай біялогіі Архівавана 20 жніўня 2010.. Акрамя ўніверсітэтаў навуковыя даследаванні робяць дзяржаўныя і прыватныя інстытуты, якія ў Расіі пераважна належаць сістэме Расійскай акадэміі навук (гл. спіс інстытутаў), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук ці Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.
Біёлагі
[правіць | правіць зыходнік]Біялагічны метад
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Хоць канцэпцыя біялогіі як асобнай прыродазнаўчай навукі ўзнікла ў XIX ст., біялагічныя дысцыпліны зарадзіліся раней у медыцыне і прыродазнаўчай гісторыі. Звычайна іх традыцыю вядуць ад такіх антычных вучоных як Арыстоцель і Гален праз арабскіх медыкаў аль-Джахіза [4], ібн-Сіну[5], ібн-Зухра[6] і ібн-аль-Нафіза[7]. У эпоху Адраджэння біялагічная думка ў Еўропе была рэвалюцыянізавана дзякуючы вынаходству кнігадрукавання і распаўсюджванню друкаваных прац, цікавасці да эксперыментальных даследаванняў і адкрыццю мноства новых тыпаў жывёл і раслін у эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. У той час працавалі выбітныя розумы Андрэй Везалій і Уільям Гарвей, якія заклалі падмурак сучаснай анатоміі і фізіялогіі. Крыху пазней Ліней і Бюфон здзейснілі велізарную працу па класіфікацыі формаў жывых і выкапнёвых істот. Мікраскапія адкрыла для назірання раней невядомы свет мікраарганізмаў, заклаўшы падмурак для развіцця клетачнай тэорыі. Развіццё прыродазнаўства, збольшага дзякуючы з’яўленню механістычнай філасофіі, спрыяла развіццю прыродазнаўчай гісторыі[8][9].
Да пачатку XIX стагоддзя некаторыя сучасныя біялагічныя дысцыпліны, такія як батаніка і заалогія, дасягнулі прафесійнага ўзроўня. Лавуазье і іншыя хімікі і фізікі пачалі збліжэнне ўяўленняў пра жывую і нежывую прыроду. Натуралісты, такія як Аляксандр Гумбальт даследавалі ўзаемадзеянне арганізмаў з навакольным асяроддзем і яго залежнасць ад геаграфіі, закладваючы падмурак біягеаграфіі, экалогіі і эталогіі. У XIX ст. развіццё вучэння пра эвалюцыю паступова пацягнула разуменне ролі вымірання і зменлівасці тыпаў, а клетачная тэорыя паказала ў новым святле будову жывога рэчыва. У спалучэнні з дадзенымі эмбрыялогіі і палеанталогіі гэтыя дасягненні дазволілі Чарлзу Дарвіну стварыць цэласную тэорыю эвалюцыі шляхам натуральнага адбору. Да канца XIX стагоддзя ідэі самазараджэння канчаткова саступілі месца тэорыі інфекцыйнага агента як узбуджальніка захворванняў. Але механізм успадкоўвання бацькоўскіх прыкмет усё яшчэ заставаўся таямніцай[8][10][11].
Напачатку XX стагоддзя Томас Морган і яго вучні зноўку адкрылі законы, даследаваныя яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя Грэгарам Мендэлем, пасля чаго пачала хутка развівацца генетыка. Да 1930-х гадоў спалучэнне папуляцыйнай генетыкі і тэорыі натуральнага адбору спарадзіла сучасную эвалюцыйную тэорыю ці неадарвінізм. Дзякуючы развіццю біяхіміі былі адкрыты ферменты і пачалася грандыёзная праца па апісанні ўсіх працэсаў метабалізму. Раскрыццё структуры ДНК Уотсанам і Крыкам дало магутны штуршок для развіцця малекулярнай біялогіі. За ёй рушыла ўслед пастуляванне цэнтральнай догмы, расшыфроўка генэтычнага коду, а пад канец XX стагоддзя — і поўная расшыфроўка генетычнага кода чалавека і яшчэ некалькіх арганізмаў, найбольш важных для медыцыны і сельскай гаспадаркі. Дзякуючы гэтаму з’явіліся новыя дысцыпліны геноміка і пратэёміка. Хоць павелічэнне колькасці дысцыплін і надзвычайная складанасць прадмета біялогіі спарадзілі і працягваюць спараджаць сярод біёлагаў усё вузейшую спецыялізацыю, біялогія працягвае заставацца адзінай навукай, і дадзеныя з кожнай біялагічнай дысцыпліны, асабліва з геномікі, ужываюцца ва ўсіх астатніх [12][13][14][15]
Біялагічная карціна свету
[правіць | правіць зыходнік]Існуе пяць прынцыпаў, што аб’ядноўваюць усе біялагічныя дысцыпліны ў адзіную навуку пра жывую матэрыю[1]:
- Клетачная тэорыя. Клетачная тэорыя — вучэнне пра ўсё, што тычыцца клетак. Усе жывыя арганізмы складаюцца, прынамсі, з адной клеткі, асноўнай функцыянальнай адзінкі кожнага арганізма. Базавыя механізмы і хімія ўсіх клетак ва ўсіх зямных арганізмах падобныя; клеткі паходзяць толькі ад раней існавалых клетак, якія множацца шляхам клетачнага падзелу. Клетачная тэорыя апісвае будову клетак, іх падзел, узаемадзеянне з навакольным асяроддзем, склад унутранага асяроддзя і клетачнай абалонкі, механізм дзеяння асобных частак клеткі і іх узаемадзеянні паміж сабою.
- Эвалюцыя. Праз натуральны адбор і генетычны дрэйф спадчынныя прыкметы папуляцыі змяняюцца з пакалення ў пакаленне.
- Тэорыя гена. Прыкметы жывых арганізмаў перадаюцца з пакалення ў пакаленне разам з генамі, закадаванымі ў ДНК. Інфармацыя пра будову жывых істот ці генатып выкарыстоўваецца клеткамі для стварэння фенатыпу, назіраных фізічных ці біяхімічных характарыстак арганізма. Хоць фенатып, які выяўляецца за конт экспрэсіі генаў, можа падрыхтаваць арганізм да жыцця ў яго навакольным асяроддзі, інфармацыя пра асяроддзе не перадаецца назад у гены. Гены могуць змяняцца ў адказ на ўздзеянні асяроддзя толькі пасродкам эвалюцыйнага працэсу.
- Гамеастаз. Фізіялагічныя працэсы, якія дазваляюць арганізму падтрымліваць нязменнасць свайго ўнутранага асяроддзя незалежна ад змен у навакольным асяроддзі.
- Энергія. Атрыбут любога жывога арганізма, істотны для яго стану.
Клетачная тэорыя
[правіць | правіць зыходнік]Клетка — базавая адзінка жыцця. Паводле клетачнай тэорыі, усё жывое рэчыва складаецца з адной ці больш клетак, або з прадуктаў сакрэцыі гэтых клетак. Напрыклад, ракавіны, косці, скура, сліна, страўнікавы сок, ДНК, вірусы. Усе клеткі паходзяць з іншых клетак шляхам клетачнага падзелу, і ўсе клеткі шматклетачнага арганізма паходзяць з адной аплодненай яйкаклеткі. Нават праходжанне паталагічных працэсаў, такіх як бактэрыяльная ці вірусная інфекцыя, залежыць ад клетак, якія з’яўляюцца іх фундаментальнай часткай [16].
Эвалюцыя
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральная падмуркавая канцэпцыя ў біялогіі складаецца з таго, што жыццё з часам змяняецца і развіваецца пасродкам эвалюцыі, і што ўсе вядомыя формы жыцця на Зямлі маюць агульнае паходжанне. Гэта абумовіла падабенства асноўных адзінак і працэсаў жыццядзейнасці, якія згадваліся вышэй. Тэрмін эвалюцыя быў уведзены ў навуковы лексікон Жанам-Батыстам Ламаркам у 1809 г.. Чарлз Дарвін праз пяцьдзясят гадоў выявіў, што яе рухальнай сілай з’яўляецца натуральны адбор, гэтак жа як штучны адбор свядома ўжываецца чалавекам для стварэння новых парод жывёл і гатункаў раслін [17]. Пазней у сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі дадатковым механізмам эвалюцыйных змен быў пастуляваны генетычны дрэйф.
Эвалюцыйная гісторыя тыпаў, якая апісвае іх змены і генеалагічныя стасункі паміж сабою, завецца філагенез. Інфармацыя пра філагенез назапашваецца з розных крыніц, у прыватнасці, шляхам параўнання паслядоўнасцей ДНК ці выкапнёвых рэштак і слядоў старажытных арганізмаў. Да XIX стагоддзя лічылася, што ў вызначаных умовах жыццё можа самазараджацца. Гэтай канцэпцыі процістаялі паслядоўнікі прынцыпу, сфармуляванага Уільямам Гарвеем : «усё з яйка» («Omne vivum ex ovo», лат), асноватворнага ў сучаснай біялогіі. У прыватнасці, гэта азначае, што існуе бесперапынная лінія жыцця, якая злучае момант першапачатковага яе ўзнікнення з цяперашнім часам. Любая група арганізмаў мае агульнае паходжанне, калі ў яе ёсць агульны продак. Усе жывыя істоты на Зямлі, якія жывуць сёння, і вымерлыя, паходзяць ад агульнага продка ці агульнай сукупнасці генаў. Агульны продак усіх жывых істот з’явіўся на Зямлі каля 3,5 млрд гадоў назад. Галоўным доказам тэорыі агульнага продка лічыцца ўніверсальнасць генетычнага кода (гл. паходжанне жыцця).
Тэорыя гена
[правіць | правіць зыходнік]Форма і функцыі біялагічных аб'ектаў узнаўляюцца з пакалення ў пакаленне генамі, якія з’яўляюцца элементарнымі адзінкамі спадчыннасці. Фізіялагічная адаптацыя да навакольнага асяроддзя не можа быць закадавана ў генах і быць успадкаванай у нашчадстве (гл. Ламаркізм). Характэрна, што ўсе існыя формы зямнога жыцця, у тым ліку, бактэрыі, расліны, жывёлы і грыбы, маюць адны і тыя ж асноўныя механізмы, прызначаныя для капіравання ДНК і сінтэзу бялку. Напрыклад, бактэрыі, у якія ўводзяць ДНК чалавека, здольныя сінтэзаваць чалавечыя бялкі.
Сукупнасць генаў арганізма ці клеткі завецца геном. Ён захоўваецца ў адной ці некалькіх храмасомах. Храмасома — доўгі ланцужок ДНК, на якой можа быць мноства генаў. Калі ген актыўны, то паслядоўнасць яго ДНК капіюецца ў паслядоўнасці РНК пасродкам транскрыпцыі. Затым рыбасома можа выкарыстоўваць РНК, каб сінтэзаваць паслядоўнасць бялку, адпаведную коду РНК, у працэсе, названым трансляцыя. Бялкі могуць выконваць як структурныя, гэтак і каталітычныя функцыі (гл. фермент).
Гамеастаз
[правіць | правіць зыходнік]Гамеастаз — здольнасць адкрытых сістэм рэгуляваць сваё ўнутранае асяроддзе так, каб падтрымліваць яго сталасць пасродкам мноства карэктавальных уздзеянняў, што кіруюцца рэгулятарнымі механізмамі. Усе жывыя істоты, як шматклетачныя, гэтак і аднаклетачныя, здольныя падтрымліваць гамеастаз. На клетачным узроўні, напрыклад, падтрымліваецца сталая кіслотнасць унутранага асяроддзя (pH). На ўзроўні арганізма ў цеплакроўных жывёл падтрымліваецца сталая тэмпература цела. У асацыяцыі з тэрмінам экасістэма пад гамеастазам разумеюць, у прыватнасці, падтрыманне раслінамі сталай канцэнтрацыі атмасфернага двухвокісу вуглярода на Зямлі.
Энергія
[правіць | правіць зыходнік]Выжыванне любога арганізма залежыць ад няспыннага прытоку энергіі. Энергія чэрпаецца з рэчываў, якія служаць ежай, і пасродкам адмысловых хімічных рэакцый выкарыстоўваецца для пабудовы і падтрымання структуры і функцый клетак. У гэтым працэсе малекулы ежы выкарыстоўваюцца як для вымання энергіі, гэтак і для сінтэзу біялагічных малекул уласнага арганізма.
Першаснай крыніцай энергіі для ўсіх зямных істот з’яўляецца Сонца. Светлавая энергія ператвараецца раслінамі ў хімічную (арганічныя малекулы) у прысутнасці вады і некаторых мінералаў. Частка атрыманай энергіі выдаткоўваецца на нарошчванне біямасы і падтрыманне жыцця, іншая частка — губляецца ў выглядзе цеплыні і адыходаў жыццядзейнасці. Агульныя механізмы ператварэння хімічнай энергіі ў карысную для падтрымання жыцця завуцца дыханне і метабалізм.
Узроўні арганізацыі жывога
[правіць | правіць зыходнік]Даследванне
[правіць | правіць зыходнік]Структурнае
[правіць | правіць зыходнік]Малекулярная біялогія з’яўляецца навукай вывучэння прадметаў біялогіі на малекулярным узроўні[18]. Гэтае поле даслядванняў перасякаецца з іншымі абласцямі біялогіі, асабліва генетыкай і біяхіміяй. Малекулярная біялогія галоўным чынам даследуе ўзаемадзеянні паміж рознымі сістэмамі клеткі, у тым ліку ўзаемасувязь ДНК, РНК і сінтэзу бялку і вывучае, як гэтыя ўзаемадзеянні рэгулююцца.
Клетачная біялогія вывучае структурныя і фізіялагічныя ўласцівасці клетак, у тым ліку іх паводзіны, узаемадзеянні паміж сабой і навакольным асяроддзем. Гэта робіцца як на мікраскапічным і малекулярным узроўнях, для аднаклетачных арганізмаў, як бактэрыі, гэтак і на ўзроўні спецыялізаваных клетак шматклетачных арганізмаў, як людзей і жывёл. Разуменне структуры і функцый клетак ляжыць у аснове ўсіх біялагічных навук. Падабенства і адрозненні паміж тыпамі клетак маюць непасрэднае дачыненне да малекулярнай біялогіі.
Анатомія разглядае формы макраскапічных структур, як органы і сістэмы органаў[19].
Генетыка — гэта навука аб генах, спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў[20]. Гены кадуюць інфармацыю, неабходную для сінтэзу бялкоў, якія, у сваю чаргу, гуляюць вялікую ролю ў аказанні ўплыву (хоць, у многіх выпадках, не цалкам вызначэнага) канчатковага фенатыпу арганізма. У сучасных даследаваннях, генетыка з’яўляецца важным інструментам у даследаванні функцый пэўнага гена або генетычнага аналізу хімічных і фізічных узаемадзеянняў. У арганізмах генетычная інфармацыя, як правіла, захоўваецца ў храмасомах, дзе яна прадстаўлена хімічнай структурай малекул ДНК.
Фізіялагічнае
[правіць | правіць зыходнік]Фізіялогія вывучае механічныя, фізічныя і біяхімічныя працэсы жывых арганізмаў, спрабуючы зразумець, як усе структуры працуюць у цэлым. Тэма «структуры да функцыі» займае цэнтральнае месца ў біялогіі. Фізіялагічныя даследаванні былі традыцыйна падзелены на фізіялогію раслін і жывёл, але некаторыя прынцыпы фізіялогіі з’яўляюцца ўніверсальнымі, незалежна ад таго, якія асаблівасці арганізма вывучаюцца. Напрыклад, тое, што вядома пра фізіялогію клетак дрожджаў можа таксама прымяняцца да клетак чалавека. Вобласці фізіялогіі жывёл пашыраюць інструменты і метады вывучэння фізіялогіі чалавека і нечалавечых відаў. Фізіялогія раслін запазычвае метады з абедзвюх абласцеў даследаванняў.
Фізіялогія вывучае нервовую, імунную, эндакрынную, дыхальную і крывяносную сістэмы, іх функцыі і ўзаемадзеянні. Даследаванне гэтых сістэм сумесна звязана з медыцынска арыентаванымі дысцыплінамі, як нейралогія і імуналогія.
Эвалюцыйнае
[правіць | правіць зыходнік]Эвалюцыйныя даследаванні накіраваны на даследванне паходжання відаў, а таксама іх змяненне з цягам часу, і ўключае ў сябе вучоных з многіх таксанамічных арыентаваных дысцыплінаў, гэта значыць даследчыкаў, якія маюць адмысловую падрыхтоўку, у прыватнасці такіх дысцыплінаў, як тэрыялогія, арніталогія, батаніка і герпэталогія, але якія выкарыстоўваць гэтыя арганізмы як сістэмы, каб адказаць на агульныя пытанні аб эвалюцыі.
Эвалюцыйная біялогія часткова заснавана на палеанталогіі, якая выкарыстоўвае акамянеласці, каб адказаць на пытанні аб тэмпе і шляху эвалюцыі[21], і часткова на дасягненнях у такіх галінах, як генетыка папуляцый[22] і эвалюцыйная тэорыя. У 1980-х гадах, біялогія развіцця ізноў увайшла да эвалюцыйнай біялогіі ад свайго першапачатковага выключэння з сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі на аснове вывучэння эвалюцыйнай біялогіі развіцця[23]. Філагенетыка, сістэматыка і таксаномія часцяком разглядаюцца як частка эвалюцыйнай біялогіі.
Экалагічнае
[правіць | правіць зыходнік]Экалогія даследуе размеркавання і колькасць жывых арганізмаў, а таксама ўзаемадзеянні паміж арганізмамі і навакольным асяроддзем[24]. Арэал арганізма можа быць апісана як мясцовымі абіятычнымі фактарамі, гэтак кліматычнымі і экалагічнымі фактарамі, у дадатак да фактараў уздзеяння іншых арганізмаў і біятычнымі фактарамі[25]. Адна з прычын таго, што біялагічныя сістэмы могуць быць цяжкім для вывучэння з’яўляецца тое, што існуе шмат розных узаемадзеянняў з іншымі арганізмамі і навакольным асяроддзем, нават на малых маштабах. Мікраскапічныя бактэрыі рэагуюць на навакольнае асяроддзе, гэтак жа разнастайна, як і леў у пошуках ежы ў афрыканскай саванне. Для любога віду паводзіны могуць быць кааператыўнымі, агрэсіўнымі, паразітычнымі або сімбіёзнымі. Вывучэнне робіцца ўсё больш складаным, калі два або больш відаў маюць узаемадзеянне ў экасістэме.
Экалагічныя сістэмы вывучаюцца на розных узроўнях, ад асобных арганізмаў і груп да экасістэм і біясферы. Тэрмін біялогія папуляцыяў часцяком выкарыстоўваецца нароўні з папуляцыйнай экалогіяй, не зважаючы на тое, што папуляцыйная біялогія часцей выкарыстоўваецца пры вывучэнні хвароб, вірусаў і мікробаў, у той час як папуляцыйнай экалогія часцей выкарыстоўваецца пры вывучэнні раслін і жывёл. Экалогія абапіраецца на шматлікія субдысцыпліны.
Эталогія даследуе паводзіны жывёл, у прыватнасці, грамадскіх жывёл, як прыматы і сабакі, і часам разглядаецца як галіна заалогіі. Эталогія былі асабліва звязана з эвалюцыяй паводзінаў і разуменнем паводзінаў з пункту гледжання тэорыі натуральнага адбору. З аднаго боку, першым сучасным этолагам быў Чарлз Дарвін, чыя кніга «Выраз эмоцый у чалавека і жывёл», зрабіла велізарны ўплыў на эталогію ў будучыні[26].
Біягеаграфія вывучае прасторавае размеркаванне арганізмаў на Зямлі, упорам на такія тэмы, як тэктоніка пліт, змены клімату, распаўсюджванне і міграцыя, а таксама кладыстыка.
Біялагічныя навукі
[правіць | правіць зыходнік]Большасць біялагічных навук з’яўляецца дысцыплінамі з вузейшай спецыялізацыяй. Традыцыйна яны групуюцца па тыпах арганізмаў, якія даследваюцца:
- батаніка вывучае расліны,
- заалогія — жывёл,
- мікрабіялогія — аднаклетачныя мікраарганізмы. Вобласці ўнутры біялогіі далей падзяляюцца або па маштабах даследавання, або па метадах, якія ўжываюцца:
- біяхімія вывучае хімічныя асновы жыцця,
- малекулярная біялогія — складаныя ўзаемадзеянні паміж біялагічнымі малекуламі,
- клетачная біялогія і цыталогія — асноўныя будаўнічыя блокі шматклетачных арганізмаў, клеткі,
- гісталогія і анатомія — будова тканак і арганізма з асобных органаў і тканак,
- фізіялогія — фізічныя і хімічныя функцыі органаў і тканак,
- эталогія — паводзіны жывых істот,
- экалогія — узаемазалежнасць розных арганізмаў і іх асяроддзя.
- генетыка — перадачу спадчыннай інфармацыі
- біялогія развіцця — развіццё арганізма ў антагенезе
- палеабіялогія і эвалюцыйная біялогія — зараджэнне і гістарычнае развіццё жывой прыроды.
На межах з сумежнымі навукамі ўзнікаюць: біямедыцына, біяфізіка (вывучэнне жывых аб'ектаў фізічнымі метадамі), біяметрыя і г.д. У сувязі з практычнымі патрэбнасцямі чалавека ўзнікаюць такія кірункі, як касмічная біялогія, сацыябіялогія, фізіялогія працы, біёніка.
Біялагічныя навукі выкарыстоўваюць метады назірання, мадэлявання (у тым ліку камп'ютарнага), апісання, параўнання, эксперыментаў (вопыту) і гістарычнага параўнання.
Біялагічныя дысцыпліны
[правіць | правіць зыходнік]Анатомія — Альгалогія — Антрапалогія — Бактэрыялогія — Біягеаграфія — Біягеацэналогія — Бія інжынерыя — Біяінфарматыка — Біялогія акіяна — Біялогія развіцця — Біяметрыя — Біёніка — Біясеміётыка — Біяспелеалогія — Біяфізіка — Біяхімія — Батаніка — Біямеханіка — Біяцэналогія — Брыялогія — Вірусалогія — Генетыка — Геабатаніка — Гідрабіялогія — Гісталогія — Дэндралогія — Заалогія — Імуналогія — Іхтыялогія — Касмічная біялогія — Ксенабіялогія — Мікалогія — Мікрабіялогія — Малекулярная біялогія — Марфалогія — Нейрабіялогія — Палеанталогія — Сістэматыка — Таксанамія — Тэарэтычная біялогія — Таксікалогія — Феналогія — Фізіялогія — Фізіялогія ВНД — Фізіялогія жывёл і чалавека — Фізіялогія раслін — Цыталогія — Эвалюцыйнае вучэнне — Эмбрыялогія — Эндакрыналогія — Энтамалогія — Эталогія
Біялагічная літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Першакрыніцамі інфармацыі па біялогіі з’яўляюцца навуковыя часопісы, спісы якіх падае шэраг устаноў, як беларускіх, гэтак і замежных:
- Вышэйшая атэстацыйная камісія Расіі;
- Факультэт біяінжынерыі і біяінфарматыкі МДУ Архівавана 18 красавіка 2009.;
- Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША
і інш.
Дадзеныя першакрыніц абагульняюць аўтары аглядных публікацый, якія могуць уяўляць сабою як часопісныя артыкулы, гэтак і манаграфіі. На наступным узроўні абагульнення стаяць падручнікі і даведкавыя дапаможнікі.
Папулярызацыя біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Біялогія і псеўдабіялогія
[правіць | правіць зыходнік]У СССР у сярэдзіне XX стагоддзя і іншых краінах постсавецкай прасторы распаўсюдзілася лысенкоўшчына, была характэрна падмена навукі палітычнымі і ідэалагічнымі спекуляцыямі, навуковай дыскусіі — палітычнымі пераследамі.
(Гл. таксама ганенні ў СССР на генетыку, кібернетыку)
Біялагічная бяспека
[правіць | правіць зыходнік]-
Animalia - Bos primigenius taurus
-
Planta - Triticum
-
Fungi - Morchella esculenta
-
Stramenopila/Chromista - Fucus serratus
-
Bacteria - Gemmatimonas aurantiaca (- = 1 Micrometer)
-
Archaea - Halobacteria
-
Virus - Gamma phage
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Avila, Vernon L. (1995). Biology: investigating life on earth. Boston: Jones and Bartlett. pp. 11-18. ISBN 0-86720-942-9.
- ↑ Campbell, Neil A.; Williamson, Brad; Heyden, Robin J. (2006). Biology: Exploring Life. Boston, Massachusetts: Pearson Prentice Hall. ISBN 0-13-250882-6.
- ↑ King, TJ & Roberts, MBV (1986). Biology: A Functional Approach. Thomas Nelson and Sons. ISBN 978-0174480358.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Conway Zirkle (1941), Natural Selection before the «Origin of Species», Proceedings of the American Philosophical Society 84 (1): 71-123.
- ↑ D. Craig Brater and Walter J. Daly (2000), «Clinical pharmacology in the Middle Ages: Principles that presage the 21st century», Clinical Pharmacology & Therapeutics 67 (5), p. 447—450 [449].
- ↑ Islamic medicine Архівавана 8 лютага 2012., Hutchinson Encyclopedia.
- ↑ S. A. Al-Dabbagh (1978). «Ibn Al-Nafis and the pulmonary circulation», The Lancet 1, p. 1148.
- ↑ а б Mayr, E. (1985). The Growth of Biological Thought. Belknap Press. ISBN 978-0674364462.
- ↑ Magner, LN (2002). A History of the Life Sciences. TF-CRC. ISBN 978-0824708245.
- ↑ Futuyma, DJ (2005). Evolution. Sinauer Associates. ISBN 978-0878931873.
- ↑ Coleman, W (1978). Biology in the Nineteenth Century: Problems of Form, Function and Transformation. Cambridge University Press. ISBN 978-0521292931.
- ↑ Allen, GE (1978). Life Science in the Twentieth Century. Cambridge University Press. ISBN 978-0521292962.
- ↑ Fruton, JS (1999). Proteins, Enzymes, Genes: The Interplay of Chemistry and Biology. Yale University Press. ISBN 978-0300076080.
- ↑ Morange, M & Cobb, M (2000). A History of Molecular Biology. Harvard University Press. ISBN 978-0674001695.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Smocovitis, VB (1996). Unifying Biology. Princeton University Press. ISBN 978-0691033433.
- ↑ Mazzarello, P (1999). "A unifying concept: the history of cell theory". Nature Cell Biology. 1: E13–E15. doi:10.1038/8964. ISSN 1465-7392.
- ↑ Darwin, Charles (1859). On the Origin of Species, 1st, John Murray
- ↑ Molecular Biology. Апісанне на сайце biology-online.org
- ↑ «Anatomy of the Human Body». 20th edition. 1918. Henry Gray.
- ↑ Anthony J. F. Griffiths…. (2000). «Genetics and the Organism: Introduction». In Griffiths, William M.; Miller, Jeffrey H.; Suzuki, David T. et al.. An Introduction to Genetic Analysis (7th ed.). New York: W. H. Freeman. ISBN 0-7167-3520-2.
- ↑ Jablonski D (1999). «The future of the fossil record». Science 284 (5423): 2114-16.
- ↑ John H. Gillespie. «Population Genetics: A Concise Guide», Johns Hopkins Press, 1998. ISBN 0-8018-5755-4.
- ↑ Smocovitis, VB. «Unifiying Biology: the evolutionary synthesis and evolutionary biology» ISBN 0-691-03343-9.
- ↑ Begon, M.; Townsend, C. R., Harper, J. L. (2006). «Ecology: From individuals to ecosystems». (4th ed.). Blackwell. ISBN 1405111178.
- ↑ «Habitats of the world». New York: Marshall Cavendish. 2004. p. 238. ISBN 978-0-7614-7523-1.
- ↑ Black, J (Jun 2002). «Darwin in the world of emotions» Архівавана 10 жніўня 2016. (Free full text). Journal of the Royal Society of Medicine 95 (6): 311—313.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Биологический энциклопедический словарь. М.: Сов. энциклопедия, 1986, С. 66
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Парталы
[правіць | правіць зыходнік]- Партал «Уся біялогія»
- Класічная і малекулярная біялогія Метады, інфармацыя і праграмы для малекулярных біёлагаў.
- Біялогія на аснове поліцэнтрызму Архівавана 27 лютага 2009.
Каталогі, спісы спасылак
[правіць | правіць зыходнік]Базы даных
[правіць | правіць зыходнік]- Матэрыялы Расійскай Акадэміі Навук Архівавана 27 лютага 2007.
Падручнікі
[правіць | правіць зыходнік]Перыядычныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Часопіс «Малекулярная біялогія» Архівавана 2 лютага 2006.
- Часопіс «Генетыка» Архівавана 4 сакавіка 2016.