Якуты
Яку́ты (саманазва саха́) — цюрскі народ, карэннае насельніцтва Якуціі. Жывуць таксама ў іншых рэгіёнах Расіі, ЗША, Канадзе, Кітаі і іншых краінах. Агульная колькасьць (2013 г.) — каля 487 тыс.[1]
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фальклор
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш вядомым здабыткам вуснай народнай творчасьці якутаў зьяўляецца эпас «Аланхо», у якім апавядаецца пра подзьвігі асілкаў боотур і перасяленьне якутаў у Сыбір[2]. Характэрнай асаблівасьцю «Аланхо» зьяўляецца тое, што ў ім словы пэрсанажаў сьпяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструмэнтальнага суправаджэньня.[3]. Таксама распаўсюджаны паданьні сэhэн, хуткамоўкі чабыргах, гарлавыя сьпевы хабарга ырыата, працяглыя песьні дьиэрэтии ырыа або тойук, хуткія песьні дэгэрэн ырыа, «птушыныя» прыпеўкі чыычаах ырыата, прыказкі і прымаўкі, вершы алгыс[4]. Якуцкія народныя музычныя інструмэнты — варган камуз або хомус, скрыпка кырыымпа, бубен дюнгюр , струнная прылада кылысах[5].
Нават у нашы дні найбольш папулярнае якуцкае сьвята — Ысыах[6], прысьвечаны сонцу і коням. Яго называюць якуцкім Новым годам, сьвяткуюць напрыканцы чэрвеня, суправаджаюць гульнямі, спаборніцтвамі, шанаваньнем старажытных бажаствоў айыы і карагодам осуохай.
-
Якуцкі нож
-
Жанчына ў зімовай вопратцы
-
Жанчына ў летняй вопратцы
-
Мужчынскі строй
-
Ігра на камузе
-
Осуохай
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Якуцкая мова
Якуцкая мова належыць да цюрскіх моў. Пісьмовасьць складзена ў XIX стагодзьдзі на аснове кірыліцы. Мае афіцыйны статус у Якуціі. Выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі, школьнай і вышэйшай адукацыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |