Алівія дэ Гэвілэнд
Алівія дэ Гэвілэнд | |
па-ангельску: Olivia de Havilland | |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1916[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 ліпеня 2020[6][4][5][…] (104 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэлеактор, тэатральная акторка, кінаакторка, сцэнарыстка, акторка |
Навуковая сфэра | кінэматограф, тэатар і кінаакторства[d][10] |
Месца працы | |
Бацька | Ліліян Фантэйн[d][11][12][8][…] |
Маці | Ліліян Фантэйн[d][11][12][8] |
Дзеці | Жызэль Галянт[d][11][8] і Бэнджамін Брыгз Гудрыч[d][11][12][8] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000014 |
Сайт | oliviadehavilland.net |
Подпіс | |
Алівія дэ Гэвілэнд (па-ангельску: Olivia Mary de Havilland; 1 чэрвеня 1916, Токіё — 25 ліпеня 2020, Парыж[13]) — ангельска-амэрыканская акторка, адна з самых папулярных і запатрабаваных галіўудзкіх акторак 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух Оскараў за лепшую жаночую ролю (1947, 1950). Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робіна Гуда» (1938), «Зьнесеныя ветрам» (1939), «Спадчыньніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Токіё, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай акторкай, вядомай публіцы пад псэўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Ўолтар Огастас дэ Гэвілэнд, брытанскім адвакатам. Пасьля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.
Ейная акторская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Гэрміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказаная ў знакамітым тэатры Галіўуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж ў 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод ейных раньніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысэя капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.
За гады прафэсійнай кар’еры Алівія дэ Гэвілэнд заваявала дзьве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчыньніца» (1949), двойчы станавілася ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус». На Галіўудзкай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсьць ейная зорка. Апошняй карцінай, у якой зьнялася дэ Гэвілэнд, стала карціна «Пяты мушкетэр» (1979).
Памерла ў сьне ў сваім доме ў Парыжы.
Барацьба за правы актораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзякуючы сваёй зьнешнасьці акторка атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненьне да больш складаных акторскіх задач. Ейнае расчараваньне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасьля ягонага заканчэньня, сьцьвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоваў ад роляў. Апэляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на ейную карысьць, пастанавіўшы, што студыя ня можа працягваць кантракт бяз згоды выканаўцы. Рашэньне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Гэвілэнд».
Прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Оскар» 1947 — «Найлепшая жаночая роля» («Кожнаму — сваё»)
- «Оскар» 1950 — «Найлепшая жаночая роля» («Спадчыньніца»)
- «Залаты Глёбус» 1950 — «Найлепшая жаночая роля ў драме» («Спадчыньніца»)
- «Залаты Глёбус» 1987 — «Найлепшая жаночая роля другога пляну ў міні-сэрыяле альбо тэлефільме» («Анастасія: Загадка Ганны»)
- Вэнэцыянскі кінафэстываль 1949 — Кубак Вольпэ за найлепшую жаночую ролю («Зьмяіная яма»)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Olivia de Havilland // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Olivia de Havilland // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Olivia de Havilland // FemBio database (ням.)
- ^ а б в Godeau M. Olivia de Havilland, légende du cinéma hollywoodien, est morte (фр.) — 2020.
- ^ а б в Fichier des personnes décédées
- ^ Le temps a emporté Olivia de Havilland, morte à l'âge de 104 ans (фр.)
- ^ Ruiz M. S. Un cimetière bien vivant : le Père-Lachaise (мн.) — 2021. — С. 168.
- ^ а б в г д е NNDB (анг.) — 2002.
- ^ а б в https://walkoffame.com/olivia-de-havilland/
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г Lundy D. R. Olivia Mary de Havilland // The Peerage (анг.)
- ^ а б в Kindred Britain
- ^ Памерла акторка, якая сыграла Мэлані ў «Зьнесеных ветрам». Ёй было 104 гады, Радыё Свабода, 27-07-2020
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алівія дэ Гэвілэнд (анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Токіё
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя на могілках Пэр-Ляшэз
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Адзначаныя Нацыянальным мэдалём мастацтваў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Памерлі 25 ліпеня
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю другога пляну на тэлевізіі
- Памерлі ў Парыжы
- Брытанскія акторкі
- Акторкі ЗША
- Стогадовыя жыхары