Ўолт Ўітмэн
Ўолт Ўітмэн | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 траўня 1819[1][2][3][…] |
Памёр | 26 сакавіка 1892[1][2][3][…] (72 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Walter Whitman, Sr.[d][7] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | цясьляр, пісьменьнік, выдавец, эсэіст, друкар, мэдбрат, настаўнік, журналіст, паэт, навэліст |
Гады творчасьці | з 1842 |
Мова | ангельская мова[8] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ўолт Ўітмэн (па-ангельску: Walt Whitman; 31 траўня 1819, Ўэст-Гілс, Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892, Камдэн, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі паэт, эсэіст і журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў беднай сям’і фэрмераў Ўолтэра і Луізы ван Вэльсар Ўітмэн. Ён быў другім дзіцем зь дзевяці. Калі Ўолтэру было чатыры, сям’я перабралася ў Бруклін. Сваё дзяцінства Ўітмэн успамінаў як неспакойны і няшчасны час, прычынай якога былі эканамічныя цяжкасьці, зь якімі сутыкнулася яго сям’я. З 1825 па 1830 гг. Ўітмэн навучаўся ў бруклінскай школе, але празь нястачу грошай у адзінаццацігадовым веку мусіў скончыць сваё навучаньне і пайсьці працаваць. За ўсё жыцьцё паэт зьмяніў мноства прафэсій: пасланец, наборшчык-укладчык, настаўнік, журналіст, рэдактар у газэце.
Першыя вершы паэта былі надрукаваныя ў 1850 г. Аднак раньнія творы былі толькі прадвесьнікамі нараджэньня арыгінальнага паэтычнага стылю, які найбольш яскрава праявіўся ў ягоным зборніку «Лісьце травы». Кніга выйшла ў Нью-Ёрку ў 1855 годзе. Пазьней усё сваё жыцьцё аўтар падзяляў на два этапы — да выхаду зборніка і пасьля.
У «Лісьці травы» Ўітмэн выявіў сябе як рэфарматар амэрыканскай паэзіі, як пачынальнік «вольнага вершу» — вэрлібру. Асноўныя тэмы гэтай кнігі, якую ўсё сваё жыцьцё аўтар перапісваў і дапаўняў (апошняе яе выданьне выйшла ў 1891 г.): праблемы прыроды і цывілізацыі, адзінства ўсяго жывога і нежывога на зямлі, салідарнасьць краінаў і народаў, дэмакратычнае разьвіцьцё грамадзтва і асобы ды іншыя. Яго сучасьнікамі кніга спачатку была ўспрынятая досыць неадназначна, у многім праз усхваленьне чалавечай цялесьнасьці і сэксуальнасьці.
Падчас грамадзянскай вайны 1861—1865 гг. Ўолт Ўітмэн працаваў санітарам у салдацкіх шпіталях. Падзеям вайны прысьвечаны паэтычны цыкл «Барабанны бой», а таксама некаторыя вершы.
Празь ня вылечаную да канца хваробу, якой паэт заразіўся, працуючы ў шпіталі, у 1873 годзе яго разьбіў паралюш, ад якога ён так і не акрыяў. Аднак да канца жыцьця Ўітмэн працягваў пісаць творы, напоўненыя аптымізмам і ўпэўненасьцю.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову вершы У. Ўітмэна перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цьвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.
- Лісце травы: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
- Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер. з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
- Выбраная паэзія / Ўолт Ўітмэн. Пер. з англ. Ю. Цімафеевай. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 92 с. — («Паэты планеты»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Allen G. W., Jeffares A. N. Walt Whitman // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Walt Whitman // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Walt Whitman // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ https://www.waltwhitman.org/about/about-wwba/
- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ Whitman, Walt, 1819-1892 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уолт Уітмен на сайце ПрайдзіСвет
- Уолт Уітмен на сайце ЛітРАЖ
- Уолт Уітмен. Выбраныя вершы. Пераклад Я. Сіпакова. Выкананне В. Белацаркоўскага (аудыё)
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |