Перайсьці да зьместу

Макс Шчур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макс Шчур
лац. Maks Ščur
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Максім Шчур
Нарадзіўся 5 сьнежня 1977 (47 гадоў)
Берасьце, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Перакладнік
Гады творчасьці З 1997 г.
Жанр Верш, п’еса, раман
Мова Беларуская
Дэбют П’еса «Сьмерць тырана» (1997)
Значныя творы Раман «Там дзе нас няма» (2004)
Прэміі Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца (2004)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Макс Шчур (нар. 1977; Берасьце, цяпер Беларусь) — беларускі паэт, перакладнік, эсэіст.

У 1994—1998 — студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Ад 1998 жыве ў Чэхіі пад Прагай, дзе атрымаў палітычны прытулак[1].

Аўтар п’есы «Сьмерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатар» (Прага-Гданьск, 1999), «Раньні збор» (Стакгольм, 2006), «Амальгама» (Мн., 2010)[2], «Modus bibendi» (2012)[3] і «Летні час» (Тэрнопаль, 2014)[4], шэрагу літаратуразнаўчых эсэ, кніг прозы «Там, дзе нас няма» (2004), «Ліст, знойдзены на папялішчы» (Познань, 2011)[5], «Культуртрэгер» (2013)[6][7], «Завяршыць гештальт» (Тэрнопаль, 2015)[8]. Ягоныя вершы друкаваліся ў чэскіх, швэдзкіх і польскіх перакладах.

Вёў інтэрнэт-часопіс niamiesta.se[9].

Перакладае з чэскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), гішпанскай (Кевэда, Борхэс, Лёрка), ангельскай (Кэрал, «Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне»; Лір, «Кніга бязглузду») моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.

  1. ^ Faltýnek, Vilém (29 ліпеня 2007) Maks Ščur zazpíval v Brně své zhudebněné básně (чэс.). Radio Praha. Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  2. ^ Шчур Макс. Амальгама Knihi.by Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  3. ^ Modus bibendi (чэс.) Databazeknih.cz Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  4. ^ Калекцыя «Профілі». Макс Шчур. Летні час. Видавництво «Крок». Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  5. ^ Шчур Макс. Ліст, знойдзены на папялішчы Prastora.by Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  6. ^ Літанкета Свабоды: Макс Шчур // Радыё «Свабода», 29 ліпеня 2015 г. Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  7. ^ Kulturtréger (чэс.) Databazeknih.cz Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  8. ^ Макс Шчур. Завяршыць гештальт. Видавництво «Крок». Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  9. ^ razumovich archive.is Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  10. ^ Макс Шчур «Завяршыць гештальт» Прэмія Гедройца Праверана 13 кастрычніка 2016 г.
  11. ^ Настасься Роўда. Першае месца прэміі Гедройца атрымаў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт» // Наша Ніва, 12 кастрычніка 2016 г. Праверана 13 кастрычніка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя відэафайлы
Сьпевы Макса Шчура
Аксамітная рэвалюцыя («Паддашша», Угерске-Градзіштэ; ліпень 2007 г.)
Бяздомны Пятро («Паддашша», Брно; ліпень 2007 г.)
Вандроўнік Драздовіч
Ёлупень («Паддашша», Угерске-Градзіштэ; 2007 г.)
Краіна нешчасьлівага маленства («Паддашша», Брно; ліпень 2007 г.)
Сустрэнемся пасьля 11 («Паддашша», Угерске-Градзіштэ; ліпень 2007 г.)
Цывілізацыя (Прага, 4 сьнежня 2011 г.)
Экстрэміст («Паддашша», Брно; ліпень 2007 г.)