Y-храмасомны Адам
Y-храмасомны Адам — паняцце з археагенетыкі, якое азначае найбольш блізкага агульнага продка ўсіх сучасных людзей па мужчынскай лініі. Гэта імя не азначае аднаго пэўнага чалавека, паколькі генетычныя даследаванні пастаянна мяняюць ацэнкі жыцця бліжэйшага агульнага продка[1][2][3].
Y-храмасомны Адам алегарычна названы ў гонар біблейскага Адама, але ён не быў першым або адзіным мужчынам свайго часу[4]. Y-храмасома чалавека з'яўляецца палавой храмасомай, якая перадаецца выключна ад бацькі да сына, і ад Y-храмасомы «Адама» павінны паходзіць Y-храмасомы ўсіх сённяшніх мужчын. Сучаснікі Y-храмасомнага Адама і мужчыны, якія жылі да няго мелі іншую Y-храмасому, аднак іх род па мужчынскай лініі з часам быў абарваны, і такім чынам, нашчадкі Y-храмасомнага Адама па мужчынскай лініі з часам выціснулі з папуляцыі людзей іншыя Y-храмасомныя гаплагрупы.
Часавыя рамкі
[правіць | правіць зыходнік]Прыблізны час існавання Y-храмасомнага Адама вызначаецца метадам малекулярнага гадзінніка: ведаючы колькасць аснаванняў у храмасоме і частату іх мутацый, можна вызначыць, колькі прайшло часу з моманту з'яўлення храмасомы. Y-храмасома мае маленькую даўжыню і нізкую частату мутацый. Гэта запавольвае ідэнтыфікацыю палімарфізму храмасомы і, як следства, зніжае дакладнасць ацэнкі частаты мутацыі Y-храмасомы[5].
Першапачатковыя даследаванні (Томсан і сааўтары, 2000 год) паказалі, што Y-храмасомны Адам жыў каля 59 тысяч гадоў таму[5][6].
Больш познія даследаванні (Круцыяні і сааўтары, 2011 г.) далі больш раннія даты жыцця — 142 000 гадоў таму[7][8].
У сакавіку 2013 года ў артыкуле ў часопісе American Journal of Human Genetics група даследчыкаў заявіла, што з'явілася інфармацыя аб новай гаплагрупе, што значна аддаліла час Y-храмасомнага Адама — ад 581 000 да 237 000 гадоў таму (з максімальнай верагоднасцю 338 000 гадоў таму)[3].
Тым не менш, у жніўні 2013 года з'явіліся новыя звесткі аб тым, што Адам жыў 156-120 тысяч гадоў таму з максімальнай верагоднасцю 138 тысячы гадоў таму[9].
Па дадзеных параўнання Y-храмасомы неандэртальца з пячоры Эль-Сідрон і афрыканца з гаплагрупай A00 час падзелу ліній неандэртальцаў і сучасных людзей ацанілі па Y-храмасоме ў 588 тыс. гадоў таму (95% даверны інтэрвал: 806-447 тыс. гадоў назад), а час з'яўлення Y-храмасомнага Адама — у 275 тыс. гадоў таму (95% даверны інтэрвал: 304-245 тыс. гадоў таму)[10].
Мітахандрыяльная Ева
[правіць | правіць зыходнік]Існуе падобнае малекулярна-біялагічная паняцце — «Мітахандрыяльная Ева». Падобна да таго, як Y-храмасома перадаецца толькі ад бацькі да сына, так і мітахандрыяльная ДНК перадаецца толькі па матчынай лініі. Таму навукоўцы змаглі ўсталяваць час жыцця апошняга агульнага продка ўсіх людзей па мацярынскай лініі. ДНК мітахондрый значна карацей Y-храмасомы і часцей муціруе.
Паводле ацэнак даследчыкаў на 2000-ы год, час жыцця Y-храмасомнага Адама вызначалі як 59 000 гадоў таму назад, што на 84 тыс. гадоў менш па ўзросту, чым час жыцця мітахандрыяльнай Евы (143 000 гадоў таму назад)[11]. Адным з тлумачэнняў гэтага было тое, што і з-за практыкі шматжонства жанчыны мелі больш шанцаў перадаць дочкам свае мітахандрыяльныя ДНК, чым мужчыны сынам — Y-храмасомы: калі ў мужчыны маецца некалькі жонак, ен эфектыўна адхіляе іншых мужчын ад размнажэння і перадачы храмасомаў у наступныя пакаленні. З іншага боку шматжонства не перашкаджае жанчынам перадаваць ДНК мітахондрый сваім дзецям. Гэтая розніца можа прывесці да памяншэння прамых мужчынскіх ліній па адносінах да жаночых[12][13].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Y-DNA Haplogroup Tree
- ↑ Seeing the wood for the trees: a minimal reference phylogeny for the human Y chromosome., Oven M, Geystelen A, Kayser M, Decorte R, Larmuseau M., Human Mutation, Volume 35, Issue 2, pages 187–191, February 2014
- ↑ а б Mendez, Fernando; Krahn, Thomas; Schrack, Bonnie; Krahn, Astrid-Maria; Veeramah, Krishna; Woerner, August; Fomine, Forka Leypey Mathew; Bradman, Neil; Thomas, Mark (7 March 2013). "An African American paternal lineage adds an extremely ancient root to the human Y chromosome phylogenetic tree" (PDF). American Journal of Human Genetics. 92 (3): 454. doi:10.1016/j.ajhg.2013.02.002. Архівавана з арыгінала (PDF) 24 верасня 2019. Праверана 25 сакавіка 2018. (primary source)
- ↑ Takahata, N (January 1993). "Allelic genealogy and human evolution". Mol. Biol. Evol. 10 (1): 2–22. PMID 8450756.
- ↑ а б Thomson, J.; et al. (2000). "Recent common ancestry of human Y chromosomes: Evidence from DNA sequence data". PNAS. 97 (13): 6927–9. doi:10.1073/pnas.97.13.6927. PMC 34361. PMID 10860948.
- ↑ Blaine Bettinger. Mitochondrial Eve and Y-chromosomal Adam . The Genetic Genealogist (20 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013.
- ↑ Fulvio Cruciani, Beniamino Trombetta, Andrea Massaia, Giovanni Destro-Biso, Daniele Sellitto y Rosaria Scozzari 2011, A Revised Root for the human Y-chromosomal Phylogenetic Tree: The Origin of Patrilineal Diversity in Africa
- ↑ Cruciani, Fulvio; Trombetta, Beniamino; Massaia, Andrea; Destro-Bisol, Giovanni; Sellitto, Daniele; Scozzari, Rosaria (2011). "A Revised Root for the Human Y Chromosomal Phylogenetic Tree: The Origin of Patrilineal Diversity in Africa". The American Journal of Human Genetics. 88 (6): 814. doi:10.1016/j.ajhg.2011.05.002.
- ↑ Наиболее близкие общие предки современных людей жили в одну эпоху - Газета.Ru / Наука
- ↑ Fernando L. Mendez et al. The American Journal of Human Genetics: The Divergence of Neandertal and Modern Human Y Chromosomes, 2016.
- ↑ "Genetic 'Adam never met Eve'". BBC News. 2000-10-30. Праверана 2013-03-08.
- ↑ Stone; et al. (2007). "Fundamentals of Human Evolution". Genes, Culture and Human Evolution. ISBN 1-4051-3166-7.
{{cite book}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Невядомы параметр|chapterurl=
|chapterurl=
ігнараваны (прапануецца|chapter-url=
) (даведка) - ↑ Cavalli-Sforza, Luigi Luca (2007). "Human Evolution and Its Relevance for Genetic Epidemiology" (PDF). Annual Review of Genomics and Human Genetics. 8: 1–15. doi:10.1146/annurev.genom.8.080706.092403. PMID 17408354.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сыновья Адама Александр Чубенко, проект «Элементы.ру»