SK Hynix
SK Hynix | |
---|---|
англ.: SK Hynix | |
Тып | 주식회사[d][1] |
Лістынг на біржы | Korean Stock Exchange[d] |
Заснаванне | 1983 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | паўправадніковая прамысловасць[d] |
Прадукцыя | камп’ютарная памяць[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | SK Group[d] |
Даччыныя кампаніі | LG Semiconductor[d], SK Hynix (Japan)[d] і SK Hynix (United States)[d] |
Сайт | skhynix.com (англ.) |
SK Hynix Inc. (кар.: SK하이닉스, бел.: Хайнікс) — паўднёвакарэйская кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці паўправадніковай памяці тыпу DRAM і NAND. Hynix з’яўляецца другім у свеце вытворцам мікрасхем (пасля Samsung Electronics) і ўваходзіць у пяцёрку вядучых вытворцаў аператыўнай памяці.
Кампанія была заснаваная ў 1983 годзе пад назвай Hyundai Electronic Industrial Co., Ltd. (больш вядомая назва — Hyundai Electronics). Вытворчыя пляцоўкі знаходзяцца ў Паўднёвай Карэі, ЗША, Кітаі і Тайвані. У 2012 годзе галоўным акцыянерам кампаніі становіцца SK Telecom і Hynix аб’ядноўваецца з SK Group, другім найбуйнейшым чэболем ў Паўднёвай Карэі.
Акцыі кампаніі гандлююцца на Карэйскай фондавай біржы, глабальныя дэпазітарныя акцыі каціруюцца на Люксембургскай фондавай біржы.
Памяць вытворчасці Hynix выкарыстоўваецца кампаніяй Apple на некаторых камп’ютарах iMac, MacBook і MacBook Pro. Мікрапрацэсар Apple A9, які пастаўляецца разам з модулем RAM, лічыцца «тым жа, што і мабільны DRAM LPDDR4 памерам 2 Гб у iPhone 6s». Памяць Hynix выкарыстоўваецца ў планшэтах Nexus 7 (2012) і Nexus 7 (2013), распрацаваных Google у супрацоўніцтве з Asus, ОЕМ-пастаўшчыком для сервераў IBM System x, у настольных камп’ютарах, ноўтбуках і ASUS Eee PC. Кампаніі Dell, HP Inc. і Hewlett Packard Enterprise (апошнія дзве ўтварыліся ў выніку падзелу Hewlett-Packard) выкарыстоўвалі памяць Hynix ў якасці ОЕМ-абсталявання. Памяць Hynix таксама выкарыстоўваецца ў DVD-прайгравальніках, сотавых тэлефонах, рэсіверах лічбавага тэлебачання, сеткавым абсталяванні і цвёрдых дысках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1949 кампанія зарэгістраваная ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Карэя.
- 1983 заснаванне кампаніі пад назвай Hyundai Electronics Industries Co., Ltd. (Назва Hynix паходзіць ад Hyundai Electronics).
- 1985 пачатак серыйнай вытворчасці 256K DRAM.
- 1986 паўсюдны продаж Blue Chip PC вытворчасці Hyundai ў дыскаунтэраў і крамах цацак у ЗША. Blue Chip PC - адзін з ранніх ПК, што былі прызначаныя для спажыўцоў, а не для бізнесу. [6]
- 1993 набыццё кампаніі Maxtor (буйны амерыканскі вытворца цвёрдых дыскаў).
- 1996 першаснае размяшчэнне акцый на Карэйскай фондавай біржы.
- 1999 зліццё з кампаніяй LG Semiconductor Co., Ltd.
- 2000 аддзяленне кампаній Hyundai Image Quest, Hyundai Autonet, Hyundai Calibration & Certification Technologies.
- 2001 кампанія перайменаваная на Hynix Semiconductor Inc .; аддзяліліся кампаніі Hyundai Syscomm, Hyundai CuriTel, Hyundai Networks; завяршанае аддзяленне ад Hyundai Group.
- 2002 продаж HYDIS, падраздзялення TFT-LCD.
- 2006 зарэгістраваны самы высокі гадавы даход з моманту заснавання; створаная глабальная вытворчая сетка і адкрытая Hynix-ST Semiconductor Inc., даччыная кампанія Hynix ў Кітаі.
- 2007 Jong-Kap Kim прызначаны старшынёй і генеральным дырэктарам кампаніі.
- 2009 кампанія выстаўленая на продаж пасля невыканання абавязацельстваў па крэдыце з наступнай перадачай часткі ўласнасці ў кошт пагашэння пазыкі.
- 2010 штраф у памеры 51,47 мільёнаў еўра за коштавую змову з васьмю іншымі вытворцамі чыпаў памяці. [7] У студзені 2010г Hynix Semiconductor Inc. выстаўляецца на продаж на аўкцыёне (ацэненая прыкладна ў 3 мільярды даляраў ЗША). [8] [9] 31 жніўня 2010 г. Кампанія HP абвясціла аб супрацоўніцтве з Hynix з мэтай серыйнай вытворчасці мэмрыстараў (вытворчасць была запланаваная на 2013 год). [10]
- 2012 SK Group, трэці па велічыні кангламерат у Рэспубліцы Карэя, набывае 21, 05% акцый Hynix. [11] SK hynix набывае кампанію Link_A_Media Devicesв ЗША, а таксама кампанію Ideaflash S.r.l. у Італіі.
- 2013 у выніку буйнога пажару на двюх фабрыках у Кітаі вытворчасць на гэтых фабрыках была часова прыпыненая. [12] SK hynix набывае падраздзяленне кампаніі Innostor Technology ў Тайвані.
- 2014 SK hynix набывае падраздзяленне распрацоўкі ўбудаванага праграмнага забеспячэння кампаніі Softeq Development у Мінску [13] [14] і падраздзяленне кампаніі Violin Memory ў ЗША.
Прадукты
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія SK hynix вырабляе розныя віды паўправадніковай памяці, такія як:
- Аператыўная памяць тыпу DRAM для вылічальных прылад, бытавой электронікі, сеткавых прылад ды графічных паскаральнікаў
- Энерганезалежная памяць NAND flash
- Памяць на базе NAND flash для мабільных прылад
- Цвёрдацельныя назапашвальнікі (SSD) на аснове NAND flash
- Фотаматрыцы КМАП
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ https://www.skhynix.com/company/UI-FR-CP06/ Праверана 15 ліпеня 2022.