Love Story (песня Тэйлар Свіфт)
«Love Story» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Fearless |
||||
Выпушчаны | 12 верасня 2008 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2008 | |||
Жанр | кантры-поп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт | |||
Працягласць | 03:57 | |||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Love Story» (бел. «Гісторыя кахання») — лід-сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 12 верасня 2008 пад лэйблам Big Machine і не паступаў у продаж у іншых краінах да вясны 2009 года. Песня была напісана самой Тэйлар. Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць (№ 1 у Billboard Pop Songs, Adult Contemporary, Hot Country Songs, № 2 у Вялікабрытаніі, № 1 у Аўстраліі, № 4 у Billboard Hot 100) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод Country Music Association Awards, Country Music Television awards, BMI Country Awards і 8-разовы плацінавы статус RIAA. На цяперашні час «Love Story» з'яўляееца самай прадаванай самастойна напісанай жаночай кампазіцыяй за ўсю гісторыю лічбавай эры, а таксама самай паспяховай кантры-песняй за ўвесь час.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэйлар аб гісторыі стварэння песні:
«Love Story» пра хлопца, з якім я амаль сустракалася. Але калі я пазнаёміла яго з маёй сям'ёй і сябрамі, ім ён не спадабаўся. Наогул нікому! Упершыню я магла параўнаць сваю жыццёвую сітуацыю з гісторыяй Рамэа і Джульеты, дзе толькі самі закаханыя хочуць быць разам, а ўсе астатнія супраць іх. Гэта самая рамантычная песня, якую я напісала, і яна нават не пра чалавека, з якім я сапраўды сустракалася.
Сюжэт песні нагадвае гісторыю шэкспіраўскіх «Рамэа і Джульету», але са шчаслівым канцом.[1][2][3][4][5] Запіс «Love Story» праходзіў ў сакавіку 2008 года ў Blackbird Studios ў Нэшвіле (штат Тэнэсі, ЗША) разам з прадзюсарам Натанам Чапманам і іншым персаналам.[6] Чапман раней ужо прадзюсаваў дэбютны альбом Тэйлар. Песня была запісана з выкарыстаннем праграмна-апаратнага комплексу Pro Tools і трэкіравання вакальных дарожак, якія Свіфт запісвала разам з музычнай групай, таксама выкарыстоўваліся акустычныя гітары, бас-гітары і іншыя інструменты. Такім чынам, «Love Story» — гэта кантры-поп песня даўжынёй 3 хвіліны 54 секунды ў танальнасці Рэ мажор ад Ля3 да Сі4 з музычным тэмпам 120 удараў у хвіліну[7].
У выніку сінл стаў больш, чым паспяховым: восем разў атрымаў плацінавы статус ад Recording Industry Association of America[8] і стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 хіт-парада Billboard Hot 100, што з'яўляецца рэкордам чарта.[9]
Песня атрымала станоўчыя і змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх: "Paste"[10], "About.com"[11][12], "Slant Magazine"[13], "The Boston Globe"[14], "BBC"[15], "Country Weekly"[16], "Billboard"[17], "The Guardian".[18] Выданне "Taste of Country" паставіла песню на 17 месца ў сваім спісе "Лепшых кантры-песень усіх часоў".[19]
На 35-й цырымоніі People's Choice Awards «Love Story» была намінавана ў катэгорыі «Favorite Country», але саступіла песні Кэры Андэрвуд «Last Name».[20] Песня таксама была намінавана ў катэгорыі «Fave Song» на цырымоніі Nickelodeon Australian Kids' Choice Awards 2009, але саступіла «The Black Eyed Peas» з «I Gotta Feeling»[21] і атрымала такую ж намінацыю на Teen Choice Awards 2009, дзе саступіла Дэвіду Арчулета з «Crush».[22][23] У 2009 годзе «Love Story» была названая «Лепшай кантры-песняй года» («Country Song of the Year») ад імя Broadcast Music Incorporated (BMI).[24].
Патаемнае пасланне — «Someday I'll Find This» (бел. «Калі-небудзь я знайду гэта»).
Музычнае відэа
[правіць | правіць зыходнік]Відэакліп на песню паставіла рэжысёр Трэй Фанджой, якая раней ужо рыхтавала відэа для сінглаў з дэбютнага альбома спявачкі «Taylor Swift».[25]. Прэм'ера кліпа адбылася 12 верасня 2008 года на канале CMT[26]
Відэа выйграла дзве ўзнагароды CMT Music Awards 2009 у катэгорыях «Video of the Year» і «Female Video of the Year»[27], перамагло ў Country Music Association Award 2009 ў катэгорыі «Music Video of the Year»[28] і Myx Music Awards 2010 ў намінацыі «Favorite International Video».[29] Акрамя таго, кліп быў прадстаўлены ў катэгорыі «Video of the Year» 45-й цырымоніі Academy of Country Music Awards, дзе саступіў Brad Paisley's з «Waitin' on a Woman»[30][31]
Камерцыйны поспех
[правіць | правіць зыходнік]Паўночная Амерыка
[правіць | правіць зыходнік]27 верасня 2008 года «Love Story» дэбютавала пад № 16 у амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 з накладам больш за 97,000 лічбавых загрузак.[32] На наступным тыдні сінгл падняўся на № 5 з накладам 159,000 копій.[33] 18 кастрычніка 2008 года, пасля двух тыдняў знаходжання ў лепшай дзясятцы, сінгл спусціўся на № 13 і заставаўся ў топ-20 чарта Billboard Hot 100 11 тыдняў запар, адзін раз вярнуўшыся ў дзесятку лепшых пад № 7.[34] 17 студзеня 2009 года, песня дасягнула № 4, што зрабіла «Love Story» самым паспяховым сінглам спявачкі на той момант.
Сінгл стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 чарта Billboard Hot 100што з'яўляецца рэкордам чарта.[9] Песня 8 разоў атрымала плацінавы статус ад Recording Industry Association of America і была прададзены тыражом у 5 млн копій у ЗША да мая 2011 года.[35] Песня стала самай паспяховай для Свіфт на той момант і самым паспяховым лічбавым кантры-сінглам усіх часоў у ЗША, а таксама 9-м лічбавым бэстсэлерам усіх часоў у цэлым (без уліку жанраў).[36][37] Да ліпеня 2015 года сінгл быў прададзены ў колькасці 5,872,000 копій у ЗША.[38]
«Love Story» дасягнула другога месца у радэёэфірным хіт-парадзе ЗША Billboard Radio Songs з 106 мільёнамі ўсефарматнай аўдыторыію[39] У кантры-чарце Hot Country Songs, сінгл дэбютаваў 27 верасня 2008 года пад нумарам 25, затым увайшоў у дзясятку лепшых на чацвёртым тыдні знаходжання ў чарце і дасягнуў дзяватага месца на дзявятым тыдні. У выніку песня стала трэцім № 1 у Hot Country Songs для Тэйлар.[40][41]. На вяршыні кантры-чарта кампазіцыя пратрымалася 2 тыдні і ўсяго 13 тыдняў у хіт-парадзе. У поп-чарце Billboard Pop Songs песня дэбютавала 22 лістапада 2008 года пад нумарам № 34.[42] На пятнаццаты тыдзень знаходжання ў ім 28 лютага 2009 года сінгл дасягнуў у ім першага месца, што стала самым вялікім поспехам для любога кантры-сінгла з часу хіта Shania Twain's «You're Still the One», які дасягнуў № 3 у 1998 годзе.[43] «Love Story» таксама дасягнула вяршыні у хіт-парадзе Billboard Adult Contemporary і трэцяга месца ў Billboard Adult Pop Songs, а таксама нечакана з'явілася ў лацінскім чарце Billboard Latin Pop Songs на 35 месцы.
У Канадзе сінгл дэбютаваў 18 кастрычніка 2008 года пад нумарам 88[44], дасягнуўшы 29 лістапада 2008 года чацвётрага месца і стаўшы для Свіфт першым яе хітом у канадскім топ-10. Кампазіцыя заставалася ў дзясятцы лепшых 10 тыдняў, а ва ўсім чарце 52 тыдня або цэлы каляндарны год. У выніку сінгл стаў восьмым у выніковым гадавым хіт-парадзе Канады і атрымаў дзве плацінавыя сертыфікацыі ад Music Canada за наклад у 160,000 лічбавых копій.
Еўропа і Акіянія
[правіць | правіць зыходнік]28 лютага 2009 года «Love Story» дэбютавала на 22 месцы ў UK Singles Chart, дасягнуўшы на наступным тыдні другой пазіцыіі[45], тым самым стаўшы самым паспяховым для спявачкі брытанскім сінглам разам з наступнымі «I Knew You Were Trouble» і «Shake It Off», а таксама першым для яе ў дзясятцы лепшых ў Вялікабрытаніі.[46] Сінгл правёў 7 тыдняў у топ-10 і 33 тыдні ў агульным у UK Singles Chart і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе British Phonographic Industry за наклад больш за 600,000 копій. У Irish Recorded Music Association кампазіцыя дасягнула трэцяга месца.[47] У Еўропе трэк дасягнуў дзясятага месца ў Eurochart Hot 100 Singles: № 6 у Венгрыі[48], № 7 у Нарвегіі[49] і № 10 у Швецыі[50].
У ARIA charts «Love Story» дэбютавала 25 студзеня 2009 года з 38 месца, пазней падняўшыся на другую ступеньку, дзе заставалася 6 тыдняў. 29 сакавіка 2009 года сінгл узначаліў чарт, стаўшы першым у кар'еры Свіфт чарттоппером ў Аўстраліі.[51] і атрымаўшы тры плацінавыя сертыфікацыі ад Australian Recording Industry Association за наклад больш за 210,000 копій. «Love Story» трапіла на дзясятую пазіцыю ў выніковым хіт-парадзе Аўстраліі за дзесяцігоддзе. 2 лютага 2009 года песня дэбютавала на 33 пазіцыі ў Recording Industry Association of New Zealand. 6 красавіка 2009 года, праз 9 тыдняў, сінгл дасягнуў трэцяга месца[52] і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе Recording Industry Association of New Zealand за наклад больш за 15,000 копій.[53]
Версіі
[правіць | правіць зыходнік]- Promo CD Single / Digital Download
- «Love Story» — 3:57
- Pop Mix Digital Download[54]
- «Love Story» (Pop Mix) — 3:53
- US CD Single
- «Love Story» (US Pop Mix) — 3:53
- «Love Story» — 3:57
- AUS / EU CD Single
- «Love Story» — 3:57
- «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
- UK CD Single[55]
- «Love Story» — 3:57
- «Beautiful Eyes» — 2:56
- «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
- UK Digital Download Remix Bundle[56]
- «Love Story» (Digital Dog Remix) — 5:58
- «Love Story» (J Stax Club Mix) — 5:28
- UK Stripped Performance Single[57]
- «Love Story» (Stripped) — 3:42
- GER CD Single[58]
- «Love Story» — 3:57
- «Beautiful Eyes» — 2:56
- «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
- «Love Story» (Music Video) — 3:54
- The Remixes Maxi-CD Single
- «Love Story» (Digital Dog Remix) — 5:59
- «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
- «Love Story» (Digital Dog Dub) — 5:38
- «Love Story» (J Stax Club Mix) — 5:29
- «Love Story» (J Stax Radio Mix) — 3:42
- «Love Story» (Album Version) — 3:57
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]Штотыднёвыя чарты
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2008-09) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
ARIA | 1 |
Ö3 Austria Top 75 | 30 |
Ultratip Flanders | 4 |
Ultratip Wallonia | 4 |
Canadian Hot 100 | 4 |
Rádio Top 100 Oficiální | 4 |
Tracklisten | 16 |
Mega Single Top 100 | 13 |
Eurochart Hot 100 Singles | 10 |
Suomen virallinen latauslista | 17 |
SNEP | 14 |
Media Control AG | 22 |
Mahasz | 6 |
IRMA | 3 |
Japan Hot 100 | 3 |
RIANZ | 3 |
VG-lista | 7 |
IFPI | 13 |
PROMUSICAE | 47 |
Sverigetopplistan | 10 |
Schweizer Hitparade | 50 |
UK Singles Chart | 2 |
Billboard Hot 100 | 4 |
Billboard Adult Contemporary | 1 |
Billboard Adult Pop Songs | 3 |
Hot Country Songs | 1 |
Billboard Latin Pop Songs | 35 |
Billboard Pop Songs | 1 |
Выніковыя гадавыя чарты
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2008) | Пазіцыя |
---|---|
Billboard Hot 100[59] | 81 |
Country Songs[60] | 55 |
Чарт (2009) | Пазіцыя |
ARIA[61] | 3 |
Canadian Hot 100 | 8 |
Japan Hot 100[62] | 54 |
RIANZ[63] | 13 |
UK Singles[64] | 29 |
Billboard Hot 100[65] | 5 |
Billboard Adult Contemporary Songs[66] | 2 |
Billboard Adult Pop Songs[67] | 11 |
Billboard Pop Songs[68] | 8 |
US Songs Radio[69] | 1 |
Чарты дзесяцігоддзя
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2000-2009) | Пазіцыя |
---|---|
ARIA[70] | 10 |
Billboard Hot 100[71] | 73 |
Зноскі
- ↑ Interview with Taylor Swift(недаступная спасылка). Time. Time Warner (23 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана February 12, 2011.
- ↑ Scaggs, Austin. Taylor's Time: Лавіць Up With Taylor Swift . Rolling Stone. Jann Wenner (25 студзеня 2010). Праверана February 1, 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Swift, Taylor. Cut But By . "Bigmachinerecords.com". Big Machine Records. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2010. Праверана March 12, 2010.
- ↑ Bells, Leigh. Taylor Swift Responds! . Teen Vogue. Condé Nast Publications (28 лістапада 2008). Праверана February 12, 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Lewis, Randy. She's her writing future . Los Angeles Times. Tribune Company (26 кастрычніка 2008). Праверана February 12, 2011.
- ↑ Walsh, Christopher. Taylor Swift — Love Story(недаступная спасылка). ProAudio Review. The Wicks Group (17 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2010. Праверана November 14, 2011.
- ↑ Digital sheet music – Taylor Swift – Love Story . "Musicnotes.com". Альфрэд Publishing. Праверана April 16, 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ RIAA – Gold & Platinum . "RIAA.com". Recording Industry Association of America. Праверана March 5, 2011.
- ↑ а б Pietroluongo, Silvio. Rihanna's 'Roulette' Lands In Hot 100's Top 10 . Billboard. Nielsen Business Media, Inc (12 лістапада 2009). Праверана January 3, 2010.
- ↑ Kiefer, Kate. Six Great Taylor Swift Songs . Paste. Paste Media Group LLC (4 чэрвеня 2009). Праверана April 17, 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Dooley, Sean. Top 10 Taylor Swift Songs . "About.com". The New York Times Company. Праверана March 15, 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Dooley, Sean. The Blossoming of Taylor Swift – The Artist . "About.com". The New York Times Company. Праверана March 8, 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Keefe, Jonathan. Taylor Swift: Fearless . Slant Magazine (16 лістапада 2008). Праверана March 8, 2011.
- ↑ Reed, James. Young country star's 'Fearless' proves she's just that, and more . The Boston Globe. The New York Times Company (10 лістапада 2008). Праверана March 8, 2011.
- ↑ McAlpine, Fraser. Taylor Swift – 'Love Story' . BBC Online. BBC (28 лютага 2009). Праверана March 8, 2011.
- ↑ Neal, Chris. Fearless: Taylor Swift . Country Weekly. [[American Media, Inc]] (29 снежня 2008). Праверана March 8, 2011.
- ↑ Caulfield, Keith (October 11, 2008). "Singles: Love Story". Billboard. 120 (41). New York: Nielsen Business Media, Inc: 68. ISSN 0006-2510. Праверана March 8, 2011.
- ↑ Macpherson, Alex. Taylor Swift: Speak Now: The albums we missed . The Guardian. Guardian Media Group (9 снежня 2010). Праверана March 11, 2011.
- ↑ Pacella. No. 17: Taylor Swift, 'Love Story' – Top 100 Country Songs first= Megan . Taste of Country. Taste of Country (24 чэрвеня 2012). Праверана May 29, 2014.
- ↑ People's Choice Awards 2009 Nominees . "Pleopleschoice.com". People's Choice Awards. Праверана March 11, 2011.
- ↑ TV Tonight: kid's Choice Awards: Nominees
- ↑ Teen Choice Awards 2009 nominees . The Los Angeles Times. Tribune Company (15 чэрвеня 2009). Праверана March 12, 2011.
- ↑ Teen Choice Awards 2009 Music(недаступная спасылка). Teen Choice Awards. News Corporation. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2009. Праверана October 19, 2009.
- ↑ BMI Country Awards 2009 Big Winners . "BMI.com". Broadcast Music Incorporated. Праверана March 12, 2011.
- ↑ Video Replay: Taylor Swift – Love Story . CMT. Viacom. Праверана February 16, 2011.
- ↑ Taylor Swift Premiering New Video on CMT(недаступная спасылка). CMT News. Viacom (12 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2011. Праверана February 16, 2011.
- ↑ awards/2009/nominees.jhtml 2009 CMT Music Awards: Winners . CMT. Viacom. Праверана March 11, 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ 2009 CMA Awards: Winners(недаступная спасылка). CMT. Viacom. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана March 11, 2011.
- ↑ awards-2010-winners/ The MYX Music Awards 2010 Winners . "MYXph.com". MYX. Праверана March 11, 2011.
- ↑ "Nominations announced for the 44th Annual Academy of Country Music Awards" (Press release). Academy of Country Music. Архівавана з арыгінала 11 сакавіка 2011. Праверана March 11, 2011.
- ↑ "Winners announced for the 44th Annual Academy of Country Music Awards" (Press release). Academy of Country Music. Архівавана з арыгінала 7 ліпеня 2011. Праверана March 11, 2011.
- ↑ Cohen, Jonathan. Pink Notches First Solo Hot 100 No. 1 . Billboard. Nielsen Business Media, Inc (18 верасня 2008). Праверана March 5, 2011.
- ↑ Cohen, Jonathan. T. I. Back Atop Hot 100, Kanye Debuts High . Billboard. Nielsen Business Media, Inc (25 верасня 2008). Праверана March 5, 2011.
- ↑ Hot 100 – Week of October 18, 2008 . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 5, 2011.
- ↑ Grein, Paul. Week Ending May 22, 2011. Songs: Flooding The Zone . Yahoo! Music. Yahoo! (25 мая 2011). Праверана February 12, 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Grein, Paul. Chart Watch Extra: Lady Makes A Country History . Yahoo! Music. Yahoo! (7 красавіка 2011). Праверана April 9, 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Grein, Paul. Chart Watch Extra: Top 20 Songs In Digital History . Yahoo! Music. Yahoo! (6 жніўня 2010). Праверана October 2, 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Matt Bjorke (July 22, 2015). "The Top 30 Digital Country Singles: June 22, 2015". Roughstock. Архівавана з арыгінала 13 мая 2021. Праверана 21 лістапада 2016.
- ↑ Radio Songs: week-ending March 7, 2009 . Billboard.com. Billboard.com (7 сакавіка 2009). Праверана March 7, 2009.
- ↑ Hot Country Songs: week-ending October 18, 2008 . Billboard.com. Billboard.com (18 кастрычніка 2008). Праверана October 18, 2008.
- ↑ Hot Country Songs: week-ending November 22, 2008 . Billboard.com. Billboard.com (22 лістапада 2008). Праверана November 22, 2008.
- ↑ Pop Songs: week-ending November 29, 2008 . Billboard.com. Billboard.com (29 лістапада 2008). Праверана November 29, 2008.
- ↑ Trust, Gary. Best of 2009: Part 1 . Billboard. Nielsen Business Media, Inc (15 снежня 2009). Праверана March 5, 2011.
- ↑ Canadian Hot 100 – Week of October 18, 2008 . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Chart Stats – Taylor Swift – Love Story . "Chartstats.com". The Official Charts Company. Праверана March 5, 2011.
- ↑ Chart Stats – Taylor Swift . "Chartstats.com". The Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана March 5, 2011.
- ↑ Discography Taylor Swift . "Irish-charts.com". Irish Recorded Music Association. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Top 40 album - és válogatáslemez - lista – 200952 . Mahasz. Magyar Hanglemezkiadók Szövetsége. Праверана June 18, 2010.
- ↑ Taylor Swift – Love Story (Song) . "Norwegieancharts.com". VG-lista. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Taylor Swift – Love Story (Song) . "Swedishcharts.com". Sverigetopplistan. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Taylor Swift – Love Story (Song) . "Australian-charts.com". Australian Recording Industry Association. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Taylor Swift – Love Story (Song)(недаступная спасылка). "Charts.org.nz". Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2011. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Latest Gold / Platinum Singles(недаступная спасылка). RadioScope. Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2008. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Love Story (Pop Mix) – Single by Taylor Swift . iTunes Store. Apple, Inc (6 студзеня 2009). Праверана March 6, 2011.
- ↑ Love Story: Taylor Swift: Amazon.co.uk: Music . 'Amazon.co.uk'. Amazon.com. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Love Story (Remix Bundle) - Single by Taylor Swift . iTunes Store. Apple, Inc (27 лютага 2009). Праверана 8 красавіка 2012.
- ↑ Love Story (Stripped) - Single by Taylor Swift . iTunes Store. Apple, Inc (6 лютага 2009). Праверана 8 красавіка 2012.
- ↑ Love Story: Taylor Swift: Amazon.de: Music . 'Amazon.de'. Amazon.co. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Best of 2008 – Hot 100 Songs . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Year End Charts – Hot Country Songs – Issue Date: 2008 . Billboard. Prometheus Global Media. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана August 15, 2011.
- ↑ ARIA Charts – End Of Year Charts – Top 100 Singles 2009 . "ARIA.com.au". Australian Recording Industry Association. Праверана March 13, 2010.
- ↑ Year End Charts – Japan Hot 100 . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана June 15, 2011.
- ↑ RIANZ Annual Top 50 Singles Chart 2008 (see "2009 – Singles")(недаступная спасылка). "RIANZ.org.nz". Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана March 13, 2010.
- ↑ UK Year-end Songs 2009 (PDF). ChartsPlus 5. The Official Charts Company. Праверана June 14, 2010.
- ↑ Best of 2009 – Hot 100 Songs . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
- ↑ Adult Contemporary Songs: Page 1 . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
- ↑ Adult Pop Songs: Page 1 . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
- ↑ Pop Songs: 2009 Year-End Charts . Billboard. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
- ↑ The Best of 2009: The Year in Music . Billboard. Праверана September 17, 2015.
- ↑ McCabe, Kathy. Delta Goodrem's talents the top charts(недаступная спасылка). The Daily Telegraph. New Limited (7 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2010. Праверана July 29, 2010.
- ↑ Best of 2000s – Hot 100 Songs . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.