I’ll be back
«I’ll be back» (бел.: Я вярнуся) — стаўшая крылатай фраза кібарга Т-800 з фільма «Тэрмінатар», якую гаворыць Арнольд Шварцэнэгер. Шварцэнэгер выкарыстоўваў гэтую ж фразу або яе варыянт у многіх сваіх пазнейшых фільмах.
Фраза займае 37-ю пазіцыю ў спісе «100 вядомых цытат з амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў» па версіі AFI[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шварцэнэгер упершыню выкарыстаў гэтую фразу ў фільме «Тэрмінатар». У гэтай сцэне яго персанажу, Тэрмінатару, кібаргу-забойцу, не дазваляюць увайсці ў паліцэйскі ўчастак, дзе ўтрымоўваюцца яго цэль, Сара Конар і Кайл Рыз. Ён аглядае стойку, затым кажа сяржанту паліцыі: «I’ll be back». Праз некалькі імгненняў ён заязджае на машыне ў паліцэйскі ўчастак, разбурае стойку і забівае персанал.
1 кастрычніка 2012 года ў інтэрв’ю ў праграме «Good Morning America» Шварцэнэгер распавёў, што яму цяжка прамаўляць «I'll», і спытаў рэжысёра Джэймса Кэмерана, ці можна змяніць фразу на «I will be back». Кэмеран адмовіўся, але сказаў яму, што сцэна будзе знята столькі разоў, колькі ён пажадае, і лепшая з іх будзе выкарыстана ў фінальнай версіі фільма[2].
Выраз у фільмах
[правіць | правіць зыходнік]- Тэрмінатар (1984) — «I’ll be back» — «Я вярнуся»
- Каманда (1985) — «I’ll be back, Bennett» — «Я вярнуся, Бэнэт»
- Несправядлівая здзелка (1986) — «I’ll be right back» — «Я хутка вярнуся»
- Чалавек бяжыць (1987) — «Killian, I’ll be back» — «Кіліян, я вярнуся»
- Блізняты (1988) — «If you’re lying to me, I’ll be back» — «Калі ты мне хлусіш, я вярнуся»
- Дзетсадаўскі паліцэйскі (1990) — «I’m back» — «Я вярнуўся»
- Поўны ўспамін (1990) — «I’ll be back» — «Я вярнуся!»
- Тэрмінатар 2: Судны дзень (1991) — «Stay here, I’ll be back» — «Заставайся тут, я вярнуся»
- Апошні герой баевіка (1993) — «I’ll be back... Ha! Bet you didn’t expect me to say that!» — «Я вярнуся... Ха! Б’юся аб заклад, ты не чакаў, што я скажу гэта!». Фразу «I’ll be back» у фільме ён гаворыць тры разы.
- Шосты дзень (2000) — «I might be back» — «Магчыма, я вярнуся»
- Тэрмінатар 3: Паўстанне машын (2003) — «She’ll be back» и «I’m back» — «Яна вернецца» и «Я вярнуўся»
- Нястрымныя 2 (2012) — Шварцэнэгер гаворыць фразу «I’m back» і пазней «I’ll be back» — «Я вярнуўся» и «Я вярнуся». У момант перастрэлкі ў аэрапорце герой Шварцэнэгера кажа фразу: «Я хутка схаджу і вярнуся», на што герой Бруса Уіліса адказвае яму: «Ты дастаткова вяртаўся. Я вярнуся.». Фразу героя Уіліса герой Шварцэнэгера каментуе як «Yippie-ki-yay» — «Іпі-кі-яй», якая з’яўляецца знакамітай фразай Уіліса ў франшызе Цвёрды арэшак.
- Тэрмінатар: Генезіс (2015) — «I’ll be back» — «Я вярнуся»
- Тэрмінатар: Цёмныя лёсы (2019) — «I'll be back» — «Я вярнуся» кажа Сара Конар. Т800 развітваецца са сваёй «сям’ёй»: «I won't be back» — «Я не вярнуся»
- Серыял «ФУБАР» (2023) — «I’m back, baby» — «Я вярнуўся, дзетка»[3]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Frankly, My Dear, I Don't Give A Damn — AFI's 100 Years... 100 Movie Quotes (англ.). Амерыканскі інстытут кінамастацтва. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2010. Праверана 1 ліпеня 2010.
- ↑ Arnold Schwarzenegger: 'I'll Be Back' Quote Was Almost Ruined (англ.). The Huffington Post (1 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ FUBAR | Arnold Schwarzenegger Is Back, Baby! (руск.) . Netflix (27 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2023. Праверана 29 красавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Meaning of I'll Be BackАрхівавана 30 кастрычніка 2023. на сайце The New York Times
I’ll be back на Вікісховішчы |