Gymandenia bicolor выглядае вельмі падобна на Gymnadenia miniata, але адрозніваецца звычайна больш яркімі кветкамі ў аснове і чашалісцікамі, якія шырэйшыя за пялёсткі. Сярэдні чашалісцік (унізе) звычайна загнуты ўніз і вельмі прыкметны. Губа (у верхняй частцы) менш скручваецца, чым у Gymnadenia miniata.
Расліны, якія цяпер лічацца прадстаўнікамі віду Gymnadenia bicolor, першапачаткова былі змешчаны ў від Gymnadenia rubra Ветштэйнам у 1889 годзе. У 2010 годзе Foelsche выдзеліў яго ў асобны від Nigritella bicolor, а ў 2011 г. Foelsche&Gerbaud перанеслі яго ў род Gymnadenia.