Garadzkija
GARADzKIJA | |
---|---|
Жанр | рок |
Гады | 2003 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Лэйбл | West Records |
Склад |
Піт Паўлаў Андрэй Сапоненка Андрэй Кавалькоў Аляксандр Гарон |
Іншыя праекты |
Мроя N.R.M. KRIWI Pete-Paff Народны Альбом |
GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога з’яўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супрацьпастаўленне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсць гарадскія каштоўнасці».
Гурт удзельнічаў у праекце «Генералы айчыннага року» (Мінск, 2004), на якім атрымаў гран-пры.
Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Гурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Garadzkija», у назве якога была спецыяльна зроблена памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасць сучаснага гарадскога асяроддзя, вясковае паходжанне большасці сучасных гараджан.
Альбом складаецца з 13 кампазіцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзентацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 года ў клубе «Рэактар», у дзень нараджэння Піта Паўлава.
- «Ня рві сабе жыцьцё»
- «Каўбасіць ды плюшчыць»
- «Як манэкен»
- «Мяне нясе»
- «Як ты пахнеш вясной»
- «Сам на-сам»
- «Карамба»
- «А ў лесе, лесе»
- «Той, што прыйдзе пасьля»
- «Сіні апэльсын»
- «На край»
- «Нэлегал»[1]
- «На далоні»
Акрамя таго, гурт запісаў яшчэ некалькі песень:
- «Так ці не»
- «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае»
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Піт Паўлаў: гітара
- Андрэй Сапоненка: ударныя (адначасова і ў Pete Paff)
- Андрэй Кавалькоў: гітара
- Аляксандр Гарон: бас-гітара
Былыя ўдзельнікі:
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяніс Савік: гітара (да 2008)
- Алезіс Дземідовіч: ударныя (да 2008)
- Лёша Рудольф: бас (да 2008)
Відаэграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Як манэкен» (рэжысёр — Віталь Чыжоў[2]). Піт сядзіць на прыпынку і чагосьці чакае. Сядзіць цэлы дзень, пакуль мінаюць людзі, якія спяшаюцца па сваіх справах.
- «Каўбасіць ды плюшчыць» (рэжысёр — Юры Стаюнічаў[3])
- «Toj zhto pryjdzie pasla» («Той, што прыйдзе пасьля»)
- «A ja lahu prylahu»
Зноскі
- ↑ Менавіта праз «э». Тут памылка, відаць, была зробленая несвядома.
- ↑ Музыкальная газета №21/2004
- ↑ NRSM.ORG
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. «GARADZKIJA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 81–82. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кліп «Як манэкен» на YOUTUBE.COM
- GARADzKIJA на Last.Fm
- GARADzKIJA дали серию концертов в Польше — артыкул на партале TUT.BY Архівавана 22 кастрычніка 2008.
- «Гарадзкі» чалавек — Pete Paff (інтэрвію з Паўлавым на generation.by)