Fable (гульня)
Fable | |
---|---|
Выдавец | Паўночная Амерыка |
Дата выпуску | 1996 |
Жанр | квэст |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows і DOS |
Кіраванне | камп’ютарная мыш |
Fable — камп’ютарная гульня жанру фэнтэзійнага квэсту, выпушчаная кампаніямі Telstar Electronic Studios і Sir-Tech Software ў 1996 годзе.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне гульні адбываецца на далёкай планеце, свет якой разбураны прышэльцамі. Гульня пачынаецца з размовы галоўнага героя — Гудторпа (англ.: Goodthorpe, у першым выданні Quicktorpe) з кіраўніком невялікага паселішча, у якім ён жыў. Гудторпа пасылаюць на небяспечную місію. Яму трэба знайсці чатыры каштоўных магічных каменя, каб, выкарыстаўшы іх, выратаваць свет ад разбурэння.
Канцоўка
[правіць | правіць зыходнік]У першапачатковым выданні гульні канец быў вельмі нечаканым: аказвалася, што «байку» (англ.: Fable, назва гульні) распавядаў адзін са зняволеных бандытаў іншым. Але выдавец гульні, Sirtech, настаяў на змене такога відавочна непрадуманага ходу. У выніку гульня заканчваецца больш лагічна і здавальняюча для гульца, хоць і не ідэальна з прычыны абмежаванасці часу перапрацоўкі канца.