Перайсці да зместу

Euronews

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Euronews
Выява лагатыпа
Краіна Сцяг ЕС Еўрапейскі саюз
Зона вяшчання Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Балгарыі Балгарыя
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Германіі Германія
Сцяг Грэцыі Грэцыя
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг Іспаніі Іспанія
Сцяг Латвіі Латвія
Сцяг Мальты Мальта
Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Расіі Расія
Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Харватыі Харватыя
Сцяг Чэхіі Чэхія
 Швейцарыя
Сцяг Швецыі Швецыя
Сцяг Эстоніі Эстонія
Мова вяшчання англійская, арабская, руская, грэчаская, французская, нямецкая, італьянская, іспанская, сербская, партугальская, польская[1], руская, турэцкая, украінская (да 21 мая 2017 года)
Цэнтр кіравання 56, quai Rambaud, 69002, Ліён, Сцяг Францыі Францыя[2]
Фармат выявы 576i (SDTV),
1080i (HDTV)[3]
Дата пачатку вяшчання 1 студзеня 1993
Заснавальнік Еўрапейскі вяшчальны саюз
Уладальнік Euronews SA (з снежня 2008 года)
Кіраўнікі П’ер Луіджы Малезані (старшыня назіральнага савета)
Філіп Кейла (прэзідэнт дырэкцыі)
Мікаэль Петэрс (генеральны дырэктар)
Лучыян Сарб (дырэктар рэдакцыі)
Піцер Барабас (галоўны рэдактар)
Слоган

Бягучыя:

  • «Pure»
  • «Навіны ў кантэксце»

Ранейшы:

  • «Шмат галасоў, адзіны погляд»
Сайт ru.euronews.com

Euronews (бел.: Еўраньюс, літар. Еўранавіны) — еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які сумяшчае відэахроніку сусветных падзей і аўдыёкаментарыяў на трынаццаці мовах[4]. Заснаваны 1 студзеня 1993 года.

Кабельнае, спадарожнікавае і эфірнае вяшчанне Euronews у 2009 годзе ахоплівала больш за 294 мільёнаў домаўладанняў у 150 краінах свету (ў Еўропе, Афрыцы, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, а таксама на Блізкім Усходзе).[3].

Трансляцыя тэлеканала «Еўраньюс» на тэрыторыі Беларусі забаронена з 12 красавіка 2021 года[5].

Тэматыка канала

[правіць | правіць зыходнік]

Euronews асвятляе сусветныя падзеі, актуальныя з еўрапейскага пункту гледжання. Экстраная інфармацыя аператыўна перадаецца ў фармаце прамых уключэнняў з месцаў падзей; зводка, якая рэгулярна абнаўляецца, выходзіць у эфір кожныя паўгадзіны і ўключае, нараўне з сюжэтамі аб ключавых грамадска-палітычных падзеях, фінансавыя навіны, спартыўную хроніку, справаздачу аб дзейнасці еўрапейскіх органаў улады і прагнозы надвор’я ў Еўропе і свеце. Акрамя таго, шэраг тэматычных перадач прысвечаны культурным падзеям, развіццю навукі і высокіх тэхналогій, ахове навакольнага асяроддзя, разнастайным праблемам жыхароў еўрапейскага рэгіёна і іншым актуальным пытанням.

Канал дэкларуе, што прынцыповай пазіцыяй рэдакцыі Euronews, з моманту пачатку вяшчання ў студзені 1993 года, з’яўляюцца незалежнасць і нейтральнасць у падачы інфармацыі: будучы свабоднай ад якога б то ні было палітычнага ці эканамічнага ціску, рэдакцыя не ацэньвае і не падтрымлівае ні адзін з бакоў асвятляных канфліктаў, падаючы кожнаму з іх магчымасць выкласці свой пункт гледжання.

Штаб-кватэра і штат

[правіць | правіць зыходнік]

Штаб-кватэра Euronews размяшчаецца ў Ліёне, Францыя. Менавіта там, у шматпавярховым будынку, працуюць каманды журналістаў усіх моўных рэдакцый, адміністрацыя і інжынерна-тэхнічныя службы тэлеканала. Адтуль тэлесігнал, які змяшчае адзіны відэаструмень і адзінаццаць гукавых каналаў, — аўдыёнясучых — перадаецца на сетку з 24 спадарожнікаў, якія забяспечваюць вяшчанне на ўсе заселеныя кантыненты.

У штаце тэлеканала ёсць 250 чалавек, у тым ліку 157 журналістаў з розных краін, якія размаўляюць, у цэлым, больш чым на 30 мовах (кожны з супрацоўнікаў валодае 3-4 мовамі). З пункту гледжання рэдакцыі Euronews, такая мультыкультурная разнастайнасць спрыяе кампетэнтнаму і бесстаронняму асвятленню падзей, якія адбываюцца ў розных кутках зямнога шара.

Кругласутачная трансляцыя Euronews аднолькавая і сінхронная ва ўсіх згаданых краінах і на ўсіх мовах, аднак пры ідэнтычным відэарадзе тэкст кожнай з сямі моўных версій, як правіла, арыгінальны і не супадае з астатнімі. Гэта тлумачыцца тым, што сем журналістаў пішуць «агучку» да змантаваныга відэасюжэта адначасова і паралельна, не спраўджваючыся з нейкім адзіным узорам і кіруючыся пры гэтым адзінай рэдакцыйнай палітыкай. Акрамя большай аператыўнасці, такая арганізацыя працы забяспечвае індывідуальны сэнс, адэкватны патрэбам рознамоўных аўдыторыі. Слоган Euronews — «Шмат галасоў, адзіны погляд».

Паводле даных на люты 2006 года, акцыянерамі тэлеканала з’яўляюцца 20 грамадскіх і дзяржаўных тэлекампаній краін Еўропы і Міжземнамор’я. Найбуйнейшыя пакеты належаць:

Акцыянеры займаюцца дзелавым кіраваннем і не могуць уплываць на рэдакцыйную палітыку Euronews.

Мовы вяшчання

[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на жнівень 2011 года, вядзецца кругласутачнае і штодзённае вяшчанне на 11 мовах, якое гістарычна складвалася наступным чынам:

2 кастрычніка 2012 года кампанія запускае ўласную радыёстанцыю. Трансляцыі будуць выходзіць па-англійску, французску, нямецку, руску, італьянску і іспанску. Цяпер вяшчанне на ўкраінскай мове не плануюць. Тэставая аўдыё-трансляцыя з 25 сакавіка 2012 даступная па адрасе: http://www.euronewsradio.com/ . У цяперашні час радыёстанцыя транслюе навіны (кожныя пятнаццаць хвілін у прайм-тайм (з 5:00 да 10:00 летам і з 4:00 да 9:00 зімой) і кожныя трыццаць хвілін астатнюю частку сутак), навіны спорту, культуры і бізнесу, а таксама надвор’е, то бок эфір дублюе эфір тэлеканала Euronews, аднак асабістым адрозненнем Euronews Radio з’яўляецца тое, што рубрыка «No Coument» заменена еўрапейскай класічнай музыкай, а прагноз надвор’я агучвае дыктар. Астатні час (30 %) займае пераважна інструментальная музыка.

Ахоп і аўдыторыя

[правіць | правіць зыходнік]
Лагатып канала да чэрвеня 2008 г.

Ахоп тэлеканала Euronews у Еўропе, паводле даных на 3-ці квартал 2005 года, складае 165 мільёнаў кватэр, што значна перавышае канкурэнтаў (CNN International — 118 млн, BBC World — 73 млн, CNBC — 71 млн).

Штодзённая аўдыторыя еўрапейскага тэлеканала ў ключавых рынках рэгіёна (Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія, Германія і Італія) таксама пакідае іншыя каналы ззаду. Паводле даных European Media and Marketing Survey (EMS зіма-2005), daily reach (сярэднесутачная зона абслугоўвання) EuroNews у гэтых краінах складае 1 399 000 гледачоў (супраць 1 344 000 у CNN International, 708 000 у BBC World, 495 000 у Bloomberg і 446 000 у CNBC).

EMS адзначае, што аўдыторыя EuroNews расце хутчэй, чым у іншых каналаў — штодня да яго гледачоў далучаюцца яшчэ 80 000 чалавек. За год аўдыторыя EuroNews павялічылася на 4 % (аўдыторыя CNN International — на 3 %), пры гэтым за апошнія 10 гадоў яе рост склаў 86 %.

Зноскі

  1. Толькі радыё.
  2. Contact. Euronews.
  3. а б в O'Connor, Vanessa; Ecuer, Marie-Sophie.. Globecast launches new Euronews HD channel at Eutelsat Hotbird position (англ.)(недаступная спасылка). Eutelsat (2 лістапада 2016). — Newsroom. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 3 лістапада 2016.
  4. Новая штаб-кватэра тэлеканала «Еўраньюс» у Ліёне(недаступная спасылка). Euronews (14 кастрычніка 2015). — Навіны. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2015. Праверана 25 кастрычніка 2015.
  5. Мінінфарм забараніў тэлеканал «Еўраньюс». Замест яго запускаюць расійскую «Победу». Наша Ніва (12 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  6. Euronews стаў вяшчаць па-арабску Архівавана 24 кастрычніка 2008.
  7. Euronews адкрыў украінскую версію сайта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 28 чэрвеня 2018.