Electronic Entertainment Expo
Electronic Entertainment Expo | |
---|---|
Статус | Актыўная |
Галіна | Індустрыя камп'ютарных гульняў |
Месца правядзення | Los Angeles Convention Center |
Горад/вобласць | Лос-Анджэлес |
Краіна | Злучаныя Штаты Амерыкі |
Дата першага правядзення | 1995 |
Дата апошняга правядзення | 2019 |
Арганізатар | Entertainment Software Association |
Наведвальнасць | [1] | 45 600 (2010 год)
Вэб-сайт | Electronic Entertainment Expo |
Electronic Entertainment Expo (бел.: Выстаўка электронных забаў, скар. E³ ці E3) (з 2006 па 2008 год — E³ Media and Business Summit) — найбуйнейшая ў свеце штогадовая выстаўка-шоу індустрыі камп’ютарных відэагульняў. Тут распрацоўшчыкі гульняў, выдаўцы, вытворцы праграмнага і апаратнага забеспячэння прадстаўляюць камп’ютарныя і відэагульні, гульнявыя прыстаўкі, камп’ютарную электроніку і аксэсуары.
У першую чаргу E³ — выстаўка для журналістаў і аматараў гульняў, у адрозненне ад прафесійнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў Game Developers Conference (GDC), якая штогод праходзіць у маі ў Сан-Хасэ, Каліфорнія.
Па завяршэнні кожнай выстаўкі якасць прадстаўленых прадуктаў ацэньваецца незалежнай камісіяй, якая раздае ўзнагароды Game Critics Awards. Узнагароджваюцца лепшыя ідэі, гульні, прэзентацыі і гульнявая электроніка, а таксама называюцца прэзентацыі і прадукты, які найбольш расчаравалі наведвальнікаў выстаўкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]E3 праводзіцца з 1995 года асацыяцыяй Entertainment Software Association і праходзіць штогод у чэрвені ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса, штат Каліфорнія, ЗША. У канцы 1990-х выстаўка двойчы праводзілася ў Атланце, але мела там меншы поспех і «вярнулася» ў Лос-Анджэлес.
У 2006 годзе заснавальнік E3 вырашыў змяніць фармат выстаўкі і ператварыць велізарны шоу, якое наведваюць дзясяткамі тысяч людзей, у закрытую канферэнцыю для выбраных прадстаўнікоў прэсы[2]. Аднак у 2009 годзе выстаўка вярнулася да ранейшага фармату. У 2010 годзе выстаўка зноў прайшла ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса. У 2011 годзе яна праводзілася 6—9 чэрвеня там жа[3]. У 2012 — з 4 па 7 чэрвеня таксама ў Лос-Анджэлесе. Адносна планаў правядзення выстаўкі ў 2013 годзе прэзідэнт Entertainment Software Association Майкл Галахер у інтэрв’ю Los Angeles Times 4 чэрвеня 2012 сказаў[4]:
«Мы яшчэ вядзём перамовы з горадам Лос-Анджэлесам, але маецца шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць. Калі вырашыць іх нам не атрымаецца, мы мяркуем перабрацца куды-небудзь яшчэ».Арыгінальны тэкст (англ.)"We're still in discussions with the city of Los Angeles, but we have a number of issues that still need to be resolved. If we can't resolve them, we are preparing to go elsewhere."
Тым не менш, у 2013 годзе выстаўка таксама праводзіцца ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса.
Даты правядзення выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- E3 1995, 11—13 мая
- E3 1996, 16—18 мая
- E3 1997, 19—21 чэрвеня (Атланта)
- E3 1998, 28—30 мая (аналагічна)
- E3 1999, 13—15 мая
- E3 2000, 11—13 мая
- E3 2001, 17—19 мая
- E3 2002, 22—24 мая
- E3 2003, 14—16 мая (Лос-Анджэлес, Los Angeles Convention center)
- E3 2004, 12—14 мая
- E3 2005, 18—20 мая
- E3 2006, 10—12 мая
- E3 2007, 11—13 ліпеня (у фармаце Media and Business Summit)
- E3 2008, 15—17 ліпеня (аналагічна)
- E3 2009, 2—4 чэрвеня (Маямі)
- E3 2010, 15—17 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2011, 7-9 чэрвеня (Los Angeles Convention center)
- E3 2012, 5—7 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2013, 10—13 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2014 , 9—12 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2015 , 16—18 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2016 , 12—14 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2017 , 13—15 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2018 , 9—12 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2019 , 11—13 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2020 , адменена
- E3 2021 , 12—15 чэрвеня (аналагічна)
- E3 2022, адменена[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Е3 2010 апраўдала надзеі арганізатараў, 6 чэрвеня 2010
- ↑ E3 пераназвана ў E3 Media Festival Архівавана 22 сакавіка 2014., 2 жніўня 2006
- ↑ E3 2011 — дата і кампаніі ўдзельнікі, 11 студзеня 2011
- ↑ LUKE PLUNKETT. This Might be the Last E3 In Los Angeles . kotaku (4 чэрвеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 06.03.2013.
- ↑ Клим Иванов.. Крупнейшую игровую выставку Е3 отменили (руск.). Onliner.by (1 красавіка 2022). Праверана 3 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Официальный сайт Е³ (англ.)
- Game Critics Awards (англ.)
- Навіны Е³-Insider Архівавана 1 верасня 2014. (англ.)
- Гісторыя Е3 на N-Sider Архівавана 19 красавіка 2008. (англ.)
- Хронікі Е3 1995—2004 Архівавана 27 чэрвеня 2007. (англ.)
- Справаздачы з E3 2006 — IGN Архівавана 16 ліпеня 2006. (англ.),Gamespot (англ.), Е³ Coverage (англ.), G4TV Архівавана 5 студзеня 2009. (англ.), 1UP Архівавана 3 ліпеня 2008. (англ.), Gameplasma.com Архівавана 19 ліпеня 2006. (англ.)
- Справаздача з E3 2006 3D News
- Справаздачы з E3 2007 ConsolenewZ
- Канферэнцыі Sony, Microsoft і Nintendo на E3 2006 — Fierra.ru Архівавана 15 ліпеня 2006.
- Адкуль пайшла Е3 артыкул пра гісторыю выстаўкі.
- Е3 2009 . часопіс «Gameplay» (2 жніўня 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 2 жніўня 2009.
- Кампаніі-ўдзельнікі E3 2010 PC-Gaming.ru Архівавана 19 сакавіка 2013.
- Прамая трансляцыя E3 2012 Gamer-Time.RU(недаступная спасылка)
- Прамая трансляцыя E3 2012 StopGame.ru
- Прамая трансляцыя E3 2013 Igro-Blog.ru Архівавана 13 чэрвеня 2013.
- electronic games
- [1]