Allianz
Выгляд
Allianz SE — германская страхавая кампанія, адна з вядучых фінансавых кампаній у свеце. Была створана 5 лютага 1890 г. ў Мюнхене і дагэтуль працуе на ўсіх асноўных фінансавых рынках свету. У 1985 г. кампанія Allianz была ператворана ў міжнародны холдынг. У 2010 г. кампанія займала 20 месца ў Fortune Global 500[5].
Самыя вядомыя страхавыя выплаты Allianz у гісторыі:
- Пакрыццё страт ад землетрасенні ў Сан-Францыска ў 1906 годзе;
- Пакрыццё страт ад гібелі «Тытаніка» ў 1912 годзе;
- Пакрыццё страт ад паводкі ў Еўропе ў 2002 годзе.
Зноскі
- ↑ а б https://www.boerse-frankfurt.de/equity/allianz-se/key-data Праверана 23 мая 2024.
- ↑ Kraft Versicherungs-AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Stuttgarter Verein // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Union Allgemeine Deutsche Hagel-Versicherungsgesellschaft // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Fortune Global 500 (2010) on CNNMoney.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Allianz
- Афіцыйны сайт Allianz AG