Яўгенія Іонаўна Гурарый
Яўгенія Іонаўна Гурарый | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 снежня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1977 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Яўгенія Іонаўна Гурарый (19 снежня 1903, Крамянчуг — 1977, Харкаў) — савецкі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Крамянчугу ў яўрэйскай сям’і[1].
Скончыла архітэктурны факультэт Харкаўскага мастацкага інстытута ў 1930 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Харкава, у Рубцоўску Алтайскага края, Навагрудку, Кемераве, з 1947 года — архітэктарам ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Мінскага трактарнага завода, з 1948 па 1975 гады — у Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: рэканструкцыя 2-павярховага будынка прафтэхшколы па вул. Р. Люксембург (1953—1954), генпланы жылога пасёлка для завода жалезабетонных вырабаў і квартала па вул. Быхаўскай для будтрэста № 3 (1951—1955), адміністрацыйны будынак Белпрампраекта на рагу вул. Леніна і Кірава (1956, у аўтарскім калектыве) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гурарий Евгения Ионовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Крэмэнчуку
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Харкаве
- Выпускнікі Харкаўскага мастацкага інстытута
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары СССР
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска