Шматгадовая расліна з паўзучым доўгім карэнішчам. Сцябло вышынёй 30-70 см, прамастойнае, 4-граннае, простае або галінастае, разам з лісцем укрыта рэдкімі белаватымі валаскамі. Лісце супраціўнае, сэрцападобна-авальнае, завостранае, па краі пілаватае. Кветкі белыя, сядзячыя па 6-12 у пазухах верхняга лісця (ніжняя губа венчыка каля асновы з зеленаватымі крапінкамі). Чашачка трубчаста-званочкападобная, з 5 амаль аднолькавымі зубцамі. Венчык двухгубы. Плод — арэшак.