Ян Петр Ёрдан
Ян Петр Ёрдан | |
---|---|
ням.: Jan Pětr Jordan | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1818[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1898 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст, купец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Петр Ёрдан (ням.: Jan Petr Jordan; 15 лютага 1818, Чэшкецы (цяпер у складзе камуны Гёда), Каралеўства Саксонія — 20 мая 1891, Вена) — нямецкі філолаг-славяназнавец, па паходжанні серб-лужычанін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 лютага 1818 года ў сербалужыцкай вёсцы Чэжкецы. У 1830 годзе паступіў у Лужыцкую семінарыю ў Празе, якую скончыў у 1836 годзе, пасля чаго да 1840 вывучаў тэалогію ў Карлавым універсітэце, вучыўся таксама ў Вацлава Ганкі. У 1837 г. апублікаваў першы артыкул аб лужыцкіх сербах, у 1841 г. надрукаваў «Граматыку сербавендскай мовы ў Верхняй Лужыцы» (ням.: Grammatik der wendisch-serbischen Sprache in der Oberlausitz). У наступным годзе па палітычных матывах вымушаны быў пакінуць Прагу і пасяліўся ў Лейпцыгу, дзе ў 1843 годзе заснаваў першы нямецкі часопіс, прысвечаны вывучэнню руху славянаў: «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaft». У 1841 годзе быў адным з ініцыятараў выдання літаратурнай газеты «Jutnička», якая ў чэрвені 1842 г. была ператворана ў штотыднёвік «Tydźenska Nowina». Чытаў у Лейпцыгскім універсітэце лекцыі па славяназнаўству. З 1843 года выдаваў у Лейпцыгу навуковы часопіс «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaf». Апублікаваў «Гісторыю рускай літаратуры» (ням.: Geschichte der russischen Literatur; 1846), выдаў чэшска-нямецкі і польска-нямецкі слоўнікі. Пад яго імем выдаў некалькі сваіх твораў чэшскі пісьменнік Клацэль.
Зноскі
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Jordan, J. P. // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 10. — S. 265.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117655988 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иордан, Иван Петр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Česko-lužicke styky v 1.polovině 19. století// Česko-lužický věstník, 2007, стар 54
- M. Hórnik, Dr. J. Pĕtr Jordan a свайго słowa z l. 1842 Архівавана 21 ліпеня 2019., Časopis Maćicy Serbskeje, 1893, стар 67 — 72