Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч
Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1976 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, сатырык, журналіст |
Мова твораў | беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Якаў Бенцыёнавіч (Бенцыянавіч) Герцовіч (1 студзеня 1910, Сяліба, Мінскай губерні — 21 красавіка 1976, Мінск) — беларускі савецкі літаратурны крытык[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Сяліба Мінскай губерні ў сям’і рабочага. З 12 гадоў працаваў на лесапільным заводзе «Кастрычнік» у Асіповіцкім раёне, быў конюхам у калгасе[2].
Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску ў 1936 годзе. Працаваў журналістам. У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт газет Заходняга, а затым 3-га Беларускага франтоў[2].
Пасля вайны працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», з 1953 г. — у часопісе «Вожык», у 1967—1970 гг. намеснік галоўнага рэдактара гэтага часопіса[2].
Нарадзіўся 21 красавіка 1976 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска[2] (паводле базы, сектар 2, р1, уч. 0, калумбарый – пахаванне не выяўлена; магчыма, перапахаваны)[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў друкавацца ў 1936. Аўтар рэцэнзій і артыкулаў, прысвечаных праблемам развіцця беларускай літаратуры, пытанням пісьменніцкага майстэрства. Вывучаў пераважна развіццё сучаснай беларускай прозы[1].
Аўтар кнігі франтавых замалёвак «На вайне як на вайне» (1969) і зборніка сатырычных мініяцюр «Не пугай адзінай» (1969)[1].
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- «На перадавых пазіцыях» (1957)
- «Літаратура і жыццё народа» (1960)
- «Герой і сучаснасць» (1963)
- «Пісьменнікі, кнігі, героі» (1966)
- «Творчае крэда» (1970)
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 55: Збор дакументаў дзеячаў літаратуры)[2].
Успаміны
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Гніламёдаў, які працаваў на пачатку 1970-х гадоў на адказных пасадах у ЦК КПБ, запісваў у сваім дзённіку[4]:
7 студзеня [1970]. Адзначыў 60-гадовы юбілей Якаў Герцовіч. Пытанне аб узнагароджанні не ставілася. Пісьменнікі адносяцца да яго непрыязна. Быў выпадак, калі Я. Герцовіч напісаў адмоўную рэцэнзію на «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча (а раман выдатны!) і хацеў змясціць у «Советской Белоруссии», але справа не задалася. Цяжка зразумець пазіцыю крытыка — чаму ён гэтак робіць? І ўжо не раз.
19 студзеня [1970]. Заходзіў на работу да мяне Якаў Герцовіч — вядомы літаратурны крытык. Скардзіўся на тое, што не ўзнагародзілі ў сувязі з юбілеем, забылі. Я яго, як мог, супакоіў. (…) Якаў Герцовіч — чалавек, я пераканаўся, не подлы, ён шчыра верыць у ідэалы камунізму, у палітыку партыі. Гэта засталося ў яго з 20-х гадоў. Ён камсамолец той пары".
3 верасня [1971]. 70 гадоў В. Вольскаму. Я. Герцовіч даў пра яго артыкул «Непаўторнасць», з якога відаць, як устарэла метадалогія гэтага крытыка. Ператварылася ў курэнне фіміяму.
28 снежня [1972]. Заходзіў Якаў Герцовіч. Скаргі, што забылі, значыць, не патрэбны. А потым прызнаўся, што і сапраўды пяро прытупілася, горш стаў адчуваць ідэйныя арыенціры. Прасіў падказваць, каго трэба ўзяць пад крытычны прыцэл.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Паводле ўспамінаў Уладзіміра Мехава, у час кампаніі супраць «касмапалітаў» Я. Герцовіч спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але стрэлам з рэвальвера толькі параніў сябе[5].
Ацэнкі сучаснікаў
[правіць | правіць зыходнік]Меў рэпутацыю «пагромшчыка» з-за цкавання беларускіх літаратараў (У. Караткевіча і інш.). У 1962 годзе надрукаваў артыкул «Пошукі, находкі, страты»[6], у якім аўтару рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») былі прад’яўлены абвінавачванні ў «другараднасці, кніжнасці, фармалізме, няўдалым выбары галоўнага героя, неправільным паказе жыцця». Гэты артыкул паўплываў на лёс рамана, які быў надрукаваны толькі ў 1983 годзе. Таксама адмоўна паставіўся Герцовіч да аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», у якой убачыў «прыхарошванне, ідэалізацыю гісторыі» і «элементарнае эпігонства».
Паэт Рыгор Барадулін характарызаваў гэтага крытыка ў сваёй эпіграме: «Герцовіч Якаў горка плакаў: / жыць мала, а ня ўсіх абкакаў»[7].
Зноскі
- ↑ а б в Герцович Яков Бенцианович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
- ↑ а б в г д Герцовіч Якаў – Белліт (8 кастрычніка 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
- ↑ Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
- ↑ https://www.rulit.me/books/sem-gadou-u-ck-read-541023-21.html
- ↑ https://belisrael.info/?p=26136
- ↑ Герцовіч Я. Пошукі, находкі, страты // Звязда. — 22 лістапада 1962.
- ↑ Першы помнік Рыгору Барадуліну // svaboda.org 23 лютага 2015
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 77. — 702 с. — 9 500 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Беларусі