Перайсці да зместу

Язэп Аляксандравіч Юхо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язэп Аляксандравіч Юхо
Дата нараджэння 19 сакавіка 1921(1921-03-19) ці 1921[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 2004(2004-07-29) ці 2004[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера правазнаўства[2], гісторыя дзяржавы і права[d][2] і канстытуцыйнае права[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Таісія Доўнар
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль Францыска Скарыны

Язэп Аляксандравіч Юхо (19 сакавіка 1921, Менск — 29 ліпеня 2004, Мінск) — беларускі гісторык права, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ (1983), заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябар Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання ЗБС «Бацькаўшчына».

Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў Горкаўскае вучылішча зенітнай артылерыі (1941).

У час Другой сусветнай вайны камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зенітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім франтах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. У 1946 годзе звольніўся з арміі.

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949), аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1954).

Працаваў народным суддзёй Варашылаўскага раёна Мінска, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964).

Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Аўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980).

Адзін з ініцыятараў перавыдання Статута ВКЛ 1588 года, адзін з аўтараў перакладу, каментарыяў і даведніка.

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай зоркі, Айчыннай вайны I ступені, баявымі медалямі, медалём Францыска Скарыны (1996). Лаўрэат навуковай прэміі імя У. І. Пічэты[3].

  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік: у 2 ч. Мінск, 2000; 2003.
  • Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца XVI ст. Ч. 1: Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі. Мінск, 1999.
  • Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мінск, 1992.
  • Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мінск, 1991.
  • За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. Мінск, 1990.
  • Правовое положение населения Белоруссии в XVI ст. Минск, 1978.

Удзел у калектыўных працах:

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. Мінск, 2001;2005; 2007.
  • Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца XVI стагоддзя. Мінск, 1999.
  • Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мінск, 2003.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах са старажытных часоў да нашых дзён: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2003.
  • Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск, 1989.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стагоддзі: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995.
  • «Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка. Мінск, 1994.
  • Францыск Скарына і яго час: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1988.
  • Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік: А-Я. Мінск, 1992.
  1. а б Czech National Authority Database Праверана 25 кастрычніка 2024.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 26 кастрычніка 2024.
  3. Марозаў 2022.