Перайсці да зместу

Юрый Навумавіч Трахтэнберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Навумавіч Трахтэнберг
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1938(1938-06-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1991
Грамадзянства
Бацька Навум Яфімавіч Трахтэнберг
Альма-матар
Месца працы
Член у

Юрый Навумавіч Трахтэнберг (7 чэрвеня 1938, Кіеў — 1991) — беларускі архітэктар.

Сын архітэктара Навума Трахтэнберга. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, Белдзіпрагандлі, з 1971 года — кіраўнік групы архітэктараў, вядучы архітэктар у Мінскпраекце, з 1981 года — мастак у вытворчым камбінаце «Белгандальрэклама».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражываў у Мінску.

Асноўныя працы: інтэр’еры ўстаноў гандлю і бытавога абслугоўвання ў 9-павярховых жылых дамах па вул. В. Харужай, заводская сталовая на бульвары Талбухіна, навучальна-курсавая база па вул. Чырваназоркавай (19691980) у Мінску; у аўтарскім калектыве: мемарыяльны комплекс у Лідзе, бібліятэка і Музей баявой славы ў Мядзеле, афармленне крам, выставак (19731983).

Зноскі