Юрый Мікалаевіч Каралевіч
Юрый Мікалаевіч Каралевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Член у |
Ю́ры Мікала́евіч Карале́віч (нар. 26 красавіка 1955, Мінск) — беларускі мастак і выкладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1975 годзе. У 1981 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва». Ад 1983 да 1999 працаваў на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.
З 1999 года да 2001 года дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, потым дацэнт кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва[1].
У 1993 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станковым жывапісе. Творы вызначаюцца геаметрызаванасцю кампазіцый, строгай лінеарнасцю формаў, яркай дэкаратыўнай колеравай гамай[2].
Сярод манументальных работ: вітражы для Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Гомельская вобласць, 1982—1983 год), вітражы ў Навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (Мінск, 1984); будынку Глыбоцкага райвыканкама Віцебскай вобласці (вітражы, 1985). У 1990 годзе выканаў сграфіта для аблвыканкама ў Віцебску; мазаіку вітраж і сграфіта для Рэспубліканскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву, афармленне станцыі метро «Першамайская» ў Мінску.
З 1990 года займаецца актыўнай творчай дзейнасцю. Аўтар станковых карцін «Раніца» (1985), «Полымя Т. Касцюшкі» (1996), «Зімовая казка» (1997) і інш. З пачатку 2000 гадоў стварыў шэраг партрэтаў гістарычных асоб Беларусі — Рагвалода, Міндоўга, Гедзіміна, Альгерда, Тадэвуша Касцюшкі і іншых[3].
У 2001—2002 напісаў партрэты кампазітараў у Канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2003 годзе выканаў партрэты рэктараў у Зале пасяджэнняў БДЭУ. У 2008 годзе аформіў фасад Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава роспісам «Зялёная планета».
Удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках. Праводзіў персанальныя выстаўкі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.
Зноскі
- ↑ Каралевіч Юрый Мікалаевіч(недаступная спасылка). Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (1 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Каралевіч Юрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 49
- ↑ Юля Кашпорава. Гедзімін і Касцюшка вачыма мастака Юрый Каралевіча(недаступная спасылка). Твой Стыль (28 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2015. Праверана 30 сакавіка 2020.
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Дэканы мастацкага факультэта БДАМ