Юрый Анатольевіч Грамакоўскі
Юрый Анатольевіч Грамакоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Дзічкоўскі (в. а. з 21 па 22 кастрычніка 2013 — Валерый Лазіцкі)[1] | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Леанідавіч Бацэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 мая 1969 (55 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Юрый Анатольевіч Грамакоўскі (нар. 6 мая 1969, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч. «Чалавек года Брэсцкай вобласці» (2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 мая 1969 года ў Баранавічах[2].
У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый», у 1999 годзе — Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу па спецыяльнасці «менеджмент», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[3].
20 гадоў прапрацаваў на розных пасадах на Баранавіцкім камбінаце жалезабетонных канструкцый. З 2000 года і да моманту прызначэння на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта працаваў дырэктарам гэтага прадпрыемства[3].
22 кастрычніка 2013 года быў прызначаны на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта[4].
З’яўляўся дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання (15 выбарчая акруга)[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;
- званне «Чалавек года Брэсцкай вобласці» (2012)[3];
- нагрудны знак «Ганаровы будаўнік»[6].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, двое дзяцей — сын, 1998 года нараджэння, і дачка, 2001 года нараджэння[3].
Зноскі
- ↑ Мэр Барановичей Виктор Дичковский ушел с поста по собственному желанию (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского . Виртуальный Брест (22 кастрычніка 2013). Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ а б в г Intex-press. Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского (ОБНОВЛЕНО) (руск.). www.intex-press.by (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Людмила СТЕЦКО. Каждому округу – по депутату (руск.). www.intex-press.by (29 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ В Барановичах впервые с 2000 года поменялся мэр . naviny.by (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БНТУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Будаўнікі Беларусі
- Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання