Юрый Аляксандравіч Гусеў
Юрый Аляксандравіч Гусеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 2010 (81 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Юрый Аляксандравіч Гу́сеў (29 мая 1929, г. Прыволжск, Іванаўская вобласць, Расія — 2 кастрычніка 2010) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1984)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1954 годзе БДУ. Быў на журналісцкай і партыйнай рабоце ў Гродзенскай вобласці. З 1961 года ў БДУ, з 1983 года загадчык кафедры ў Акадэміі аграрных навук, з 2001 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі[1].
Член Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па тэорыі пазнання, метадалогіі, тэорыі тэхналогіі творчасці, культуры і мастацтве. Аўтар зборнікаў прозы і паэзіі «Я гімны жанчыне спяваю» (2005), «Дзяцінства — адвечная вясна» (2007), «Беларусь — любоў мая» (2009), «Пасланніцы нябёсаў» (2010)[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Актуальные проблемы педагогики высшей школы. Минск, 1979;
- Познание и творчество. Минск, 1987;
- Социальное познание. Минск, 2002;
- Вундеркинды Беларуси: лит., изобраз., музык., научнотехн. и спортивное творчество одаренных детей. Минск, 2004.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Гусеў Юрый Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- ↑ Мінскае гарадское аддзяленне . Саюз пісьменнікаў Беларусі (7 верасня 2020). Праверана 3 лютага 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гусеў Юрый Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.