Эканоміка Мальты
Эканоміка Мальты | |
---|---|
Эканамічныя паказчыкі | |
Валюта |
Еўра з 1 студзеня 2008 года (=100 цэнтаў) |
Статыстыка | |
ВУП (намінальны) | 12 537 750 732,477 $[1] |
Месца паводле ВУП |
па аб'ёме: на душу насельніцтва: |
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ | 26 748 $[2] |
Інфляцыя (ІСК) | 0,9% (2007) |
Знешні гандаль | |
Партнёры па экспарце | Францыя 15.3%, Сінгапур 13.2%, ЗША 13%, Германія 12.5%, Вялікабрытанія 9.5%, Японія 4.9%, Ганконг 4.2% (2006) |
Партнёры па імпарце | Італія 28%, Вялікабрытанія 10.5%, Францыя 8.7%, Германія 7.6%, Сінгапур 6.8%, ЗША 5.6% (2006) |
Дзяржаўныя фінансы | |
Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША |
Мальта — індустрыяльная краіна з развітымі прамысловасцю, гандлем, сферай фінансаў і паслуг.
Важнае значэнне мае турызм (звыш 1000000 чал. у год), другая пасля прамысловасці крыніца паступлення замежнай валюты. ВНП на душу насельніцтва 8712 долараў ЗША (1995). Вядучыя галіны прамысловасці — электронная (дае звыш 3 / 5 кошту экспарту), тэкстыльная, харчовая (вытворчасць садавінавых кансерваў і сокаў, тытунёвых вырабаў), хіміка-фармацэўтычная. Значны даход прыносяць суднарамонт і суднабудаванне (мальтыйскія докі — найбуйнейшыя на Міжземным моры). Захаваліся старадаўнія мастацкія рамёствы — чаканка па срэбру і золату, пляценне карункаў, шкладуўная вытворчасць і інш. Сельская гаспадарка грае малаважную ролю, большасць харчавання імпартуецца. Вырошчваюць ранні бульбу, гародніну, з садавіны — персікі, клубніцы, вінаград, цытрусавыя, інжыр, аліўкі і інш. Чыгункі няма. Галоўны марскі порт — Валета. Міжнародны аэрапорт Луга.
Энергетыка
[правіць | правіць зыходнік]Хоць Мальта мае магчымасць развіцця сонечнай і ветравой энергетыкі, краіна вырабляе амаль усе электраэнергію, выкарыстоўваючы нафту, якую цалкам імпартуе. Прапанова Сільвіа Берлусконі пабудаваць атамную электрастанцыю на Мальце для патрэб італьянскай энергетыкі выклікала пратэсты на Мальце.
Вытворчасць электраэнергіі: 1,620 GWh (1998)
Спажыванне электраэнергіі: 1,507 GWh (1998)
Экспарт: 0 kWh (1998)
Імпарт: 0 kWh (1998)
Зноскі
- ↑ World Bank Open Data — Сусветны банк. Праверана 19 кастрычніка 2018.
- ↑ World Bank Open Data — Сусветны банк. Праверана 27 мая 2019.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |