Эйнаюхані Раўтаваара
Эйнаюхані Раўтаваара | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Einojuhani (Eino Juhani) Rautavaara |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1928 |
Месца нараджэння | Хельсінкі, Фінляндыя |
Дата смерці | 27 ліпеня 2016 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | Фінляндыя |
Бацька | Eino Rautavaara[d] |
Жонка | Mariaheidi Rautavaara[d] |
Дзеці | Markojuhani Rautavaara[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Aarre Merikanto[d], Аарон Копленд і Wladimir Vogel[d] |
Прафесіі | кампазітар |
Жанры | contemporary classical music[d] |
Выхаванцы | Harri Ahmas[d], Magnus Lindberg[d], Kalevi Aho[d], Olli Mustonen[d] і Esa-Pekka Salonen[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эйнаюхані Раўтаваара (фінск.: Einojuhani Rautavaara; 9 кастрычніка 1928, Хельсінкі, Фінляндыя — 27 ліпеня 2016) — фінскі кампазітар, педагог, адзін з найбольш вядомых у свеце фінскіх кампазітараў.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хельсінкі ў сям’і опернага спевака Эйна Раўтаваара (барытон) (1876—1939) і доктаркі Эльзы Катарыны Тэр’яскелі (1898—1944). Дзеці бацькавага брата таксама сталі вядомымі музыкантамі — Аўлікі Раўтаваара (1906—1990), оперная спявачка (сапрана), і Пенці Раўтаваара (1911—1965), віяланчэліст.
У 10 год страціў бацьку, а ў 16 — маці, юнацтва прайшло ў доглядзе за хворай маці ў Турку.
У 1948—1952 вучыўся ў Акадэміі Сібеліуса ў Аарэ Мэрыканта. Пасля перамогі ў 1954 ў амерыканскім конкурсе з творам «Рэквіем нашага часу» (A Requiem in our Time, 1953) быў рэкамендаваны да вучобы ў Джульярдскай школе (Нью-Ёрк), куды і быў прыняты. У Джульярдскай школе вучыўся ў кампазітара і піяніста Вінсэнта Персікеці, таксама браў урокі ў Tanglewood: у Роджэра Сэшэнса і Аарона Копленда. Пасля некалькіх год у ЗША вучыўся ў Швейцарыі ва Уладзіміра Фогеля і ў Кёльне.
З 1957 па 1959 гг. выкладаў у Акадэміі Сібеліуса, з 1959 па 1961 — архіварыус Хельсінкскага філарманічнага аркестра, з 1965 па 1966 — рэктар Музычнага інстытута Кяпюля (Käpylä, Хельсінкі), з 1966 па 1990 ізноў выкладае ў Акадэміі Сібеліуса (з 1976 года прафесар).
Сярод вучняў: Калеві Аха, Магнус Ліндберг, Олі Мустанен, Эса-Пека Саланен.
У студзені 2004 года перанёс расслаенне аорты, правёўшы паўгода ў рэанімацыі, але аднавіўся і здолеў вярнуцца да працы.
У 1959—1984 гг. быў жанаты з Мар’яхэйдзі Раўтаваара (Суованен) (1927—2004), спявачкай (мецца-сапрана). У 1984 ажаніўся са спявачкай і педагогам Сінікай Койвіста, што значна паўплывала на творчасць. Напісаў для жонкі шэраг твораў, у тым ліку канцэрт для сапрана, хору і аркестра «Дачка Мора» (Meren tytär, 1971).
Сын ад першага шлюба — Маркаюхані Раўтаваара, музыкант і кампазітар.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Стыль кампазітара істотна змяняўся на працягу дзесяцігоддзяў, зазнаючы розныя ўплывы. У пачатку творчага шляху захапляўся серыяльнай музыкай. Раўтаваара з’яўляецца вельмі плённым кампазітарам, аўтарам вялікай колькасці твораў розных жанраў, у тым ліку сімфоній, харавых і камерных твораў. У творчасці позняга перыяду адчувальныя містычныя элементы. Аўтар некалькіх біяграфічных опер — «Вінсэнт» пра Вінсэнта Ван Гога, «Алексіс Ківі» пра Алексіса Ківі, «Распуцін» пра забойства Распуціна.
Характэрны «гук Раўтаваара», напрыклад, можа быць створаны строгай прыгажосцю рапсадычнай тэмы струнных з мільгаючымі лініямі флейты, мяккім дысанансам званоў і, магчыма, украпленнямі пастушковага ражка.
Многія творы Раўтаваара былі запісаны Хельсінкскім філарманічным аркестрам.
Асноўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]Оперы
[правіць | правіць зыходнік]- Шахта (Kaivos, 1957-58, 1960/63)
- Апалон супраць Марсія (Apollo contra Marsyas, опера-мюзікл, 1970)
- Драматычныя сцэны (En dramatisk scen, камерная опера, 1975-76, была забаронена)
- Томас (Thomas, 1982-85)
- Вінсэнт (Vincent, 1985-87)
- Дом Сонца (Auringon talo, камерная опера, 1989-90)
- Дары вешчуноў (Tietäjien lahja, тэлеопера, 1993-94)
- Алексіс Ківі (Aleksis Kivi, 1995-97)
- Распуцін (Rasputin, 2001-03)
Творы для сімфанічнага аркестра
[правіць | правіць зыходнік]Сімфоніі
[правіць | правіць зыходнік]- Сімфонія № 1 (1956/1988/2003)
- Сімфонія № 2 (1957/1984)
- Сімфонія № 3 (1961)
- Сімфонія № 4 (1962)
- Сімфонія № 5 (1985—1986)
- Сімфонія № 6 (Vincentiana, 1992)
- Сімфонія № 7 (Angel of Light, 1994)
- Сімфонія № 8 (The Journey, 1999)
Канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]- Канцэрт для віяланчэлі № 1 (1968)
- Канцэрт для фартэпіяна № 1 (1969)
- Канцэрт для флейты (Dances with the Winds, 1973)
- Канцэрт для скрыпкі (1976-77)
- Канцэрт для аргана (Annunciations, 1976-77)
- Канцэрт для кантрабаса (Angel of Dusk, 1980)
- Канцэрт для фартэпіяна № 2 (1989)
- Канцэрт для фартэпіяна № 3 (Gift of Dreams, 1998)
- Канцэрт для арфы (2000)
- Канцэрт для кларнета (2001)
- Канцэрт для ўдарных (Incantations, 2008)
- Канцэрт для віяланчэлі № 2 (Towards the Horizon, 2008-09)
Творы для сімфанічнага аркестра з удзелам хору
[правіць | правіць зыходнік]- Канцэрт для сапрана, хору і аркестра «Дачка Мора» (Meren tytär, 1971)
- Дзіцячая імша (Lapsimessu) для дзіцячага хору і аркестра (1973)
- На апошнім рубяжы (On the Last Frontier), фантазія для хору і аркестра (1997)
Іншыя творы для сімфанічнага аркестра
[правіць | правіць зыходнік]- Modificata (1957/2003)
- Anadyomene (1968)
- Garden of Spaces (1971/2003)
- Cantus Arcticus (1972)
- Angels and Visitations (1978)
- Lintukoto / Isle of Bliss (1995)
- Autumn Gardens (1999)
- Book of Visions (2003-05)
- Manhattan Trilogy (2004)
- Before the Icons (1955/2005)
- A Tapestry of Life (2007)
Творы для струннага аркестра
[правіць | правіць зыходнік]- Скрыпачы (Pelimannit, 1952, абноўлена 1972)
- Divertimento (1953)
- Эпітафія Бэла Бартаку (Epitafi Béla Bartókille, 1955, абноўлена 1986)
- Canto I (1960)
- Canto II (1961)
- Canto III (Партрэт мастака ў пэўны момант) (1972)
- Фінскі міф (Suomalainen myytti, 1977)
- Астработнія Polska (Pohjanmaa Polska, 1980, абноўлена 1993)[крыніца?]
- Сады птушкі — Прысвячэнне Золтану Кодаю (Bird Gardens (Hommage à Kodály Zoltán), 1982)
- Прысвячэнне Ферэнцу Лісту (Hommage à Liszt Ferenc, 1989)
- Canto IV (1992)
- Adagio celeste (2002)
- Canto V «У самым сэрцы святла» (Into the Heart of Light, 2011)
Творы для духавога аркестра
[правіць | правіць зыходнік]- Рэквіем нашага часу (A Requiem in our Time, 1953)
- Вайсковая імша для духавога аркестра (1968)
- Гульнявыя пляцоўкі для анёлаў (Playgrounds for Angels, 1981)
Камерна-інструментальныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Струнны квартэт № 1 (1952)
- Струнны квартэт № 2 (1958)
- Струнны квартэт № 3 (1965)
- Струнны квартэт № 4 (1975)
- Струнны квінтэт «Невядомае неба» (Les cieux inconnus, 1997)
- Струнны квінтэт «Варыяцыі для пяці» (Variations for Five, 2013)
- Паветраны актэт (1962)
- Квартэт «Музычныя табліцы герцага Югана» (Pöytämusiikki Juhana Herttualle, 1953)
- Серэнады Аднарога (Serenades of the Unicorn) для гітары (1977)
- Маналогі Аднарога (Monologues of the Unicorn) для гітары (1980)
- Гімн (Hymnus) для трубы і аргана (1998)
- Саната для віяланчэлі № 1 (1972-73/2001)
- Саната для віяланчэлі № 2 (1991)
- Апошні пейзаж (Lost Landscapes) для скрыпкі і фартэпіяна (2005)
- Красавіцкія лініі (April Lines) для скрыпкі і фартэпіяна (1970/2006)
- Летнія развагі (Summer Thoughts) для скрыпкі і фартэпіяна (1972/2008)
Творы для фартэпіяна
[правіць | правіць зыходнік]- Саната для фартэпіяна № 1 (1969)
- Саната для фартэпіяна № 2 (1970)
- Скрыпачы (Pelimannit, 1952)
- Іконкі (Ikonit, 1955)
- Прэлюдыі (Preludit, 1957)
- Эцюды (Etydit, 1969)
- Нарцыс (Narcissus, 2002)
- Жыціі (Passionale, 2003)
- Агонь (Fuoco, 2007)
Творы для аргана
[правіць | правіць зыходнік]Харавыя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Вігілія (Vigilia) для царкоўнага хору (1971-72/96)
- Кніга жыцця (Elämän kirja), 11-часткавы вакальны цыкл для мужчынскага ансамбля (1972)
- Credo (1972)
- Suite de Lorca (1973)
- Canticum Mariae Virginis (1978)
- Magnificat (1979)
- Katedralen (1982)
- Песня нашага часу (Canción de nuestro tiempo, 1993)
- Першая элегія (Die erste Elegie, 1993)
- Радасць танца (Och glädjen den dansar, 1993)
- Пад ніцым вербалозам (Halavan himmeän alla, 1998)
- Чатыры рамансы з оперы «Распуцін» (Neljä romanssia oopperasta Rasputin, 2006)
- Нашае каханне (Unsere Liebe, 1996/2010)
- Missa a cappella (2011)
Творы для голаса
[правіць | правіць зыходнік]- Вакальны цыкл «Тры санеты Шэкспіра» (Three Sonnets of Shakespeare, 1951)
- Вакальны цыкл «Пяць санетаў да Арфея» (Fünf Sonette an Orpheus) на вершы Рыльке (1954-55)
- Вакальны цыкл «Каханкі» (Die Liebenden) на вершы Рыльке (1958-59)
- Вакальны цыкл "Свет летуценняў (Maailman uneen) на вершы Аара Хелаакаскі (1972)
- Вакальны цыкл «Падарожжа» (Matka) на ўласныя тэксты (1977)
- Вакальны цыкл I min älsklings trädgård на вершы Эдзіт Сёдэргран (1983-87)
- Чатыры песні з оперы «Алексіс Ківі» (Neljä laulua oopperasta Aleksis Kivi, 1997)
- Вакальны цыкл «Рубаі» (Rubaiyat) на вершы Амара Хаяма (2013)
Літаратурныя і навуковыя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Хельсінкі
- Памерлі 27 ліпеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Хельсінкі
- Выпускнікі Акадэміі імя Сібеліуса
- Выпускнікі Джульярдскай школы
- Узнагароджаныя медалём Pro Finlandia
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары Фінляндыі
- Кампазітары паводле алфавіта