Эд Хайнэман
Эдвард Генры Хайнэман | |
---|---|
англ.: Edward Henry Heinemann | |
| |
Імя пры нараджэнні | Густаў Генры Эдвард Хайнэман |
Род дзейнасці | авіяканструктар |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1991 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | ЗША |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Эд Хайнэман (англ.: Ed Heinemann; 14 красавіка 1908, Сагіна, Мічыган, ЗША — 26 лістапада 1991, Ранча-Санта-Фэ, Каліфорнія) — амерыканскі авіяканструктар.
Эд Хайнэман нарадзіўся ў городзе Сагіна, штат Мічыган, але вырас у Лос-Анджэлесе, куды яго сям'я пераехала ў хуткім часе пасля яго нараджэння. Авіяцыяй ён упершыню зацікавіўся, калі на Панама-Ціхаакіянскай міжнароднай выставе ў 1915 убачыў трукі паветраных асаў.
Сваю кар'еру ён пачаў у ролі чарцёжніка ў кампаніі Douglas Aircraft у 1926, але трапіў пад скарачэнне праз год. Наступныя дзесяць год ён змяняў пазіцыі ў розных авіяцыйных карпарацыях, пакуль зноў не апынуўся ў Douglas на пасту галоўнага інжынера, калі тая выкупіла Northrop Corporation, дзе ён працаваў. Падчас работы ў Douglas ён распрацаваў больш за дваццаць самалётаў, многія з якіх сталі легендамі ваеннай авіяцыі. Кампанію ён пакінуў толькі ў 1960, а два гады пасля стаў віцэ-прэзідэнтам General Dynamics, дзе курыраваў распрацоўку новага знішчальніка F-16. У 1973 ён выйшаў на пенсію.
За сваю доўгую кар'еру Эдвард Хайнэман прыняў удзел у стварэнні ваенных самалётаў, якія стаялі на ўзбраенні многіх ВПС часоў Другой сусветнай вайны і Вайны ў В'етнаме: пікіруючага бамбавіка SBD Dauntless, сямейства самалётаў A-20 Havoc, лёгкага бамбавіка A-26 Invader, штурмавіка A-1 Skyraider, стратэгічнага бамбавіка A-3 Skywarrior, знішчальнікаў F-6, F-10 і F-16.
Узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём у 1983, унесены ў Нацыянальную залу славы авіяцыі ЗША у 1980.
Зноскі
- ↑ Ed Heinemann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The National Avation Hall of Fame - Heinemann, Edward Henry Архівавана 13 лютага 2018. (англ.)