Перайсці да зместу

Эвеліна Данілаўна Блінава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эвеліна Данілаўна Блінава
Род дзейнасці мовазнаўца, педагог
Дата нараджэння 28 снежня 1930(1930-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2011(2011-08-25) (80 гадоў)
Месца смерці
Бацька Блінаў Даніла Ананьевіч
Маці Блінава Марыя Майсееўна
Муж Цапурын Ігар Аляксандравіч
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

"Выдатнік адукацыі БССР" (1980); "Выдатнік адукацыі СССР" (1990); Узнагароджана медалём "За доблесную працу"; Ганаровымі граматамі Міністэрстваў асветы СССР і БССР (10 ганаровых грамат); Граматамі Беларускага рэспубліканскага савета па навуковадаследчай працы студэнтаў, выканкаму Маскоўскага раёна г. Мінска; Граматамі інстытута.

Эвеліна Данілаўна Блінава (28 снежня 1930, Мінск25 жніўня 2011) — беларуская мовазнаўца і педагог; кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Актыўны сябар ТБМ імя Ф. Скарыны.

Нарадзілася ў 28 снежня 1930 года ў Мінску ў сям’і настаўніцы і партыйнага работ­ніка. У чэрвені 1941 года лячылася ў дзіцячым санаторыі ў Друскеніках. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзяцей з санаторыя вывезлі цягніком. Закончыла сярэднюю школу ў мястэчку Вялікая Бераставіца на Гродзеншчыне (1948), філа­лагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай мовы гэ­тага ўніверсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Парны лік назоўнікаў у гісторыі беларускай мовы» (1963).

Пяцьдзесят гадоў сваёй навукова-выкладчыцкай дзейнасці аддала БДПУ імя Максіма Танка. Больш за трыццаць гадоў яна кіравала студэнцкім навуковым гурт­ком «Беларуская дыялекталогія», распрацавала тэматыку студэнцкіх даследаванняў па пытаннях дыялектнай мовы.

  1. Беларуская дыялекталогія: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў / Э. Блінава, Е. Мяцельская. — Мінск : Вышэйшая школа, 1969. — 166, [1] с.;
  2. Беларуская дыялекталогія: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў / Э. Блінава, Е. Мяцельская. — Выд. 2-е, дапрацаванае і дапоўненае. — Мінск : Вышэйшая школа, 1980. — 303, [1] с.;
  3. Лінгвістычны аналіз апавядання «Прысяга над крывавымі разорамі» Цёткі / Эвеліна Блінава // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2010. ― № 12. ― С. 46―47;
  4. Новая старонка ў беларускай дыялекталагічнай навуцы / Э. Д. Блінава, Н. В. Гаўрош // Народныя скарбы : дыялекталагічны зборнік : да 80-годдзя А. А. Крывіцкага / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск, 2008. — С. 28―30;
  5. Кантрольныя работы па беларускай дыялекталогіі: дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў філалагічных факультэтаў / Э. Д. Блінава. — Мінск : Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1963. — 27 с.;
  6. Беларуская дыялекталогія: кантрольныя працы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» педагагічных інстытутаў / Э. Д. Блінава. — Мінск : Вышэйшая школа, 1987. — 76, [1] с.;
  7. Двойственное число существительных в истории белорусского языка: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Э. Д. Блинова. — Минск, 1963. — 17, [1] с.;
  8. Беларуская дыялекталогія: практыкум: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 02.19 «Беларуская мова і літаратура» / Е. Мяцельская, Э. Блінава. — Мінск : Вышэйшая школа, 1991. — 286, [1] с.;
  9. Беларуская мова: дапаможнік для абітурыентаў / [Э. Д. Блінава і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1992. — 189 с.;
  10. Беларуская мова: тэорыя, тэсты: Для школьнікаў і абітурыентаў / Э. Д. Блінава, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалева і інш. — Мн. : Выш. шк., 2004. — 383, [1] с. — (Для школьнікаў і абітурыентаў);
  11. Пытанні беларускай дыялекталогіі: навукова-метадычны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў філалагічных факультэтаў / З. І. Жакава, Э. Д. Блінава. — Мінск : Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1962. — 30, [1] с.;
  12. Курсавыя работы па беларускай мове: дапаможнік для студэнтаў педагагічных інстытутаў / [склалі: Э. Блінава і інш.]. — Мінск : Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1963. — 47, [2] с.;
  13. Дыялекталогія і культура беларускай мовы: тэзісы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, 10―11 снежня 1991 г. / [рэдкалегія: Э. Д. Блінава, І. Я. Яшкін]. — Мінск : [б. в.], 1991. — 223 с.;
  14. Моўныя адзінкі і кантэкст / [Э. Д. Блінава і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1992. — 269, [2] с.;
  15. Сучасная беларуская літаратурная мова: лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў / [Э. Д. Блінава і др. — Мінск : Вышэйшая школа, 1976. — 190, [1] с.;
  16. Сучасная беларуская літаратурная мова: лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педінстытутаў / [М. Ц. Кавалёва і інш.]. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск : Вышэйшая школа, 1984. — 189, [1] с.;
  17. Беларуская мова: тэорыя, тэсты / [Э. Д. Блінава і інш.]. — 3-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Вышэйшая школа, 2008. — 383, [1] c. — (Для школьнікаў і абітурыентаў);
  18. Беларуская мова: дапаможнік для абітурыентаў / [Э. Д. Блінава і інш.]. — 3-е выд. — Мінск : выдавец Ул. М. Скакун, 1998. — 383, [1] с.;
  19. Беларуская мова: практычны дапаможнік для абітурыентаў / [Э. Д. Блінава і інш.]. — 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. — Мінск : Вышэйшая школа, 1994. — 238, [1] с.;
  20. Беларуская мова: дапаможнік для абітурыентаў / [Э. Д. Блінава і інш.]. — 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. — Мінск : Вышэйшая школа, 1994. — 223, [1] с.;
  21. Беларуская мова: практычны дапаможнік для абітурыентаў / [Э. Д. Блінава і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1992. — 190, [1] с.;
  22. Зборнік дыктантаў / [складальнікі: Г. Д. Блінава і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1984. — 302, [1] с.;
  23. Лінгвістычны аналіз тэксту [Мікраформа]: матэрыялы семінара / [рэдакцыйны савет: Ф. І. Янкоўскі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : Дзяржбібліятэка БССР, 1982. — 1 мікрафільм рулонны;
  24. Лінгвістычны аналіз тэксту: матэрыялы семінара / [рэдакцыйны савет: Ф. І. Янкоўскі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : МДПІ, 1975. — 141 с.;
  25. Сучасная беларуская літаратурная мова: Уводзіны. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў / [М. Ц. Кавалёва і інш.]. — 3-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. — Мінск : Вышэйшая школа, 1993. — 205, [1] с.;
  26. Беларуская мова: тэорыя, тэсты: для школьнікаў і абітурыентаў / Э. Д. Блінава і інш. — 2-е выд., выпраўленае. — Мінск : Вышэйшая школа, 2006. — 383, [1] с.;
  27. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педінстытутаў па спецыяльнасці 02.17 «Руская мова і літаратура» / [Э. Д. Блінава і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1991. — 349, [2] с.;
  28. Вывучэнне беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах: матэрыялы семінара / [рэдкалегія: Ф. М. Янкоўскі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : БДПІ, 1973. — 177 с.;
  29. Беларуская мова: зборнік дыктантаў / [складальнікі: Э. Д. Блінава і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1998. — 301, [1].
  • Гаўрош Ніна, Нямковіч Ніна. Святло душы і таленту Эвеліны Блінавай // «Роднае слова» 12/2010.