Шэрвуд Роўланд
Шэрвуд Роўланд | |
---|---|
англ.: Frank Sherwood Rowland | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 2012[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, аўтар |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уілард Фрэнк Лібі |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Эйнштэйна (1994) Прэмія Японіі[d] (1989) Tolman Award[d] (1976) Dickson Prize in Science[d] (1991) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (27 мая 2004) Roger Revelle Medal[d] (1994) грант Гугенхайма (1961) грант Гугенхайма (1973) Nevada Medal[d] (1997) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франк Шэрвуд Роўланд (англ.: Frank Sherwood Rowland; 28 чэрвеня 1927, Дэлавэр, Агая, ЗША — 10 сакавіка 2012, Ньюпорт-Біч, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за працы па ролі газападобных галагенаалканаў у спусташэнні азонавага пласта Зямлі, падзяліўшы яе з Марыа Маліна і Паўлем Крутцэнам.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2004)[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шэрвуд Роўланд нарадзіўся ў невялікім мястэчку Дэлавэр (штат Агая), дзе скончыў Уэсліанскі ўніверсітэт Агая, а затым Універсітэт Чыкага, дзе таксама напісаў дысертацыю. Працаваў у Прынстанскім універсітэце, Універсітэце Канзаса і Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Шэрвуд Роўленд тэарэтычна прадказаў, што арганічныя газападобныя рэчывы, вырабленыя чалавекам, пад дзеяннем сонечнай радыяцыі раскладаюцца ў стратасферы, утвараючы хлор і монавокіс хлору, якія здольныя эфектыўна разбураць малекулы азону. Ён і Марыа Маліна паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы[6]. Гэтыя даследаванні ініцыявалі больш шырокія даследаванні па ўздзеянні хлорафторвугляродаў, якія ўжо ў 1978 годзе былі забароненыя да выкарыстання ў аэразолях. У 1995 годзе Роўленд і Маліна атрымалі за гэтыя даследаванні Нобелеўскую прэмію па хіміі.
У 1992 годзе Шэрвуд Роўленд падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[7].
Роўленд памёр ад ускладненняў, выкліканых хваробай Паркінсана, у сваім доме ў Каліфорніі[8].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Толмена (1976)
- Прэмія Леа Сіларда (1979)
- Прэмія Тайлера (1983)
- Прэмія Японіі (1989)
- Прэмія Дыксана (1990)
- Прэмія Петэра Дэбая (1993)
- Медаль Роджэра Рэвела (1994)
- Прэмія Альберта Эйнштэйна (1994)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1995)
- Медаль Невады (1997)
- Абраны ForMemRS (2004)
У 2007 годзе ў яго гонар названая Гара Роўленда і астэроід (9681) Sherwoodrowland .
Зноскі
- ↑ а б F. Sherwood Rowland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ F. Sherwood Rowland // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ UC Irvine Nobel winner F. Sherwood Rowland dies Праверана 5 ліпеня 2012.
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- ↑ Rowland; Frank Sherwood (1927—2012) Архівавана 10 лістапада 2021. (англ.)
- ↑ Mario Molina and F.S. Rowland. Stratospheric Sink for Chlorofluoromethanes: Chlorine Atom-Catalysed Destruction of Ozone 810-2. Nature 249 (28 чэрвеня 1974). doi:10.1038/249810a0.
- ↑ World Scientists' Warning To Humanity (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 17 мая 2019.
- ↑ Lenta.ru: Прогресс: В США скончался «разрушитель» озонового слоя Земли
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Stephen O. Andersen and Marco Gonzalez Frank Sherwood Rowland(англ.) // Physics Today. — 2012. — Vol. 65. — P. 70. — DOI:10.1063/PT.3.1759(недаступная спасылка)
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Агая
- Памерлі 10 сакавіка
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў акрузе Орындж (Каліфорнія)
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Лаўрэаты прэміі Японіі
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Вучоныя ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта