Шолам Іонавіч Хінчын
Шолам Іонавіч Хінчын | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1991 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Шолам Іонавіч Хі́нчын (25 снежня 1916, г. Белая Царква, Кіеўская вобласць — 1991, Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Скончыў у 1951 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1951 па 1982 г. працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні аб’ёмнага праектавання, галоўным спецыялістам-архітэктарам у інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1]. У 1957—1977 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1962—1972 гадах дацэнт[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1954 года[1].
Пражываў у Гомелі[1]. Пахаваны на гомельскіх могілках Асаўцы[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы (усе ў Гомелі): 162-кватэрны (1952—1954), 140-кватэрны (1962—1964) па праспекце Леніна, 670-кватэрны (1967—1969, з С. Ф. Паўлавым) жылыя дамы[1], жылыя дамы па вуліцах Камсамольскай (1966, у сааўтарстве), Білецкага (1967), Пушкіна (1978), будынак Гомельскага гарвыканкама Савета народных дэпутатаў (1958—1960[1]), навучальны (1961) і спартыўны (1969)[1] карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (2-я чарга, з В. С. Бурлакам[1]), сярэдняя школа № 10 па вул. К. Маркса (1968), чыгуначны паштамт і блок інтэрнатаў на праспекце Кастрычніка (1990, усе ў сааўтарстве). Аўтар праекта планіроўкі і забудовы Прывакзальнай пл. (1954—1959), праекта аднаўлення і рэканструкцыі Палаца культуры шклозавода (1954—1956[1])[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Хинчин Шолом Ионович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Хінчын Шолам Іонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Осовцы. Хинчин Шолом Ионович 1916—1991
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хінчын Шолам Іонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Хинчин Шолом Ионович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Белай Царкве
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Пахаваныя на могілках Асаўцы
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Выкладчыкі БелДУТ
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гомеля
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны