Шандра звычайная
Шандра звычайная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Ша́ндра звычайная, Шанта звычайная[1][2] (Marrubium vulgare) — від кветкавых раслін роду Шандра (Marrubium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—75 см. Сцябло ўзыходнае, галінастае ад асновы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, маршчакаватае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных кальчаках. Чашачка трубчастая, з 10 шылападобнымі зубцамі. Вяночак двухгубы. Верхняя губа вузкая і прамая, двухлопасцевая, ніжняя — трохлопасцевая і адхіленая. Тычынак — 4. Плод — шматарэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на астравах Мадэйра і Канарскіх, натуралізавалася ў Паўночнай, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, на Гавайскіх астравах, у Новай Зеландыі і Паўночнай Афрыцы[3].
Расце на сухіх мясцінах, каля дарог, на пасевах, каля платоў. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая, эфіраалейная, таніданосная, фарбавальная і меданосная расліна[2].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Шандра, шанта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 368.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XX. — С. 235—236. — 556 с. — 2 700 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1099. Marrubium vulgare L. — Шандра обыкновенная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 132. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шандра обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Marrubium vulgare L. (Шандра обыкновенная) (руск.) // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава «Ноев ковчег»