Чэслаў Генрыхавіч Сабінскі
Чэслаў Генрыхавіч Сабінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (26) студзеня 1885 ці 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1941 ці 1941[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | сцэнарыст, рэжысёр, сцэнограф, кінарэжысёр |
IMDb | ID 0754766 |
Чэ́слаў Генрыхавіч Сабінскі (27 студзеня 1885, Вількамірскі павет, Ковенская губерня — 11 чэрвеня 1941, Ленінград) — расійскі і савецкі мастак кіно, рэжысёр, сцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 (27) студзеня 1885 года ў вёсцы Вількабрукі Ковенскай губерні. У 1903 годзе паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства, якое скончыў у 1908 годзе. З 1904 па 1908 год паралельна вучобе працаваў у МХТ на пасадзе мастака-дэкаратара. У кіно з 1908 года, да 1911 года загадваў мастацкай часткай на кінастудыі Братоў Патэ ў Маскве, з 1911 па 1913 год працаваў у кінакампаніі П. Ціман і Ф. Рэйнгарт, дзе таксама загадваў мастацкай часткай, пазней працаваў у Таварыстве І. Ярмольева.
Пісаў сцэнарыі, частку з якіх паставіў сам у якасці рэжысёра. Быў адным з самых папулярных кінематаграфістаў у Расійскай імперыі і раннія гады СССР, удзельнічаў у пастаноўцы больш за 100 фільмаў.
Амерыканскі гісторык кіно Джэй Лейда адклікаўся пра Сабінскага наступным чынам: «Да сваёй працы ў кінематографе Сабінскі падыходзіў творча — і гэта была вялікая рэдкасць на мяжы 1900-х — 1910-х гг. Калі Гаш і Мэтр адкрылі ў Маскве філіял студыі „Браты Патэ“, яны далі пачатак французска-рускаму стылю — і запатрабаваліся многія гады і дзве рэвалюцыі, каб зжыць яго з расійскага кіно».
З 1930 па 1940 год працаваў у сцэнарным аддзеле кінастудыі «Ленфільм».
Памёр 11 чэрвеня 1941 года ў Ленінградзе.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Ворагі» (1924)
- «Днепр у агні» (1936)
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 ліпеня 2024.
- Асобы
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Вількамірскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
- Мастакі-дэкаратары
- Мастакі-дэкаратары Маскоўскага Мастацкага тэатра
- Мастакі-пастаноўшчыкі Расіі
- Мастакі-пастаноўшчыкі СССР
- Постаці Масфільма
- Постаці Ленфільма