Чарніца (прыток Арыжні)
Выгляд
Чарніца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Басейн | 62 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°59′46″ пн. ш. 28°28′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 53°04′26″ пн. ш. 28°29′08″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Арыжня → Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Старадарожскі раён |
— выток, — вусце |
Чарні́ца (у ніжнім цячэнні Пáставіцкі канал) — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Арыжня. Даўжыня 12 км[1]. Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл паверхні 0,8%. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мінкавічы, вусце за 1,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Паставічы. Рэчышча каналізаванае. Ніжнія 7,5 км ракі называюцца Паставіцкі канал. На невялікім працягу ў сярэднім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа паміж Мінскай і Магілёўскай абласцямі.
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область. Стародорожский район: карта. Старые Дороги: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз.