Перайсці да зместу

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» (Бароўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша»
54°57′31″ пн. ш. 28°48′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бароўка
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская
Сайт hram-borovka.cerkov.ru
Map

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» — мураваны праваслаўны храм у в. Бароўка, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Праваслаўны прыход царквы іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша» зарэгістраваны 5 кастрычніка 2001 года.

У кастрычніку 2005 года праваслаўная грамада набыла вагончык, які быў адаптаваны пад храм. 25 лютага 2009 года адміністрацыяй Лепельскага раёна быў перададзены адміністрацыйны будынак былой электрастанцыі, у якім пасля рэканструкцыі праводзяцца набажэнствы.

Пры царкве дзейнічае нядзельная школа для дзяцей і дарослых. Заняткі вядуць настаяцель храма іерэй Уладзімір Кажаноўскі і прыхаджанка Валянціна Леанідаўна Ратнікава. У школах вывучаюць Катэхізіс, Закон Божы, гісторыю царквы і інш.[1].

Зноскі

  • Храм иконы Божией Матери «Неупиваемая Чаша» // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 90.