Хіхітун
Выгляд
Хіхітун - у беларускай міфалогіі маленькі нячысцік, які ўвесь час жыве за спіной у чалавека. Калі з блізкімі яму людзьмі здараецца нешта брыдкае, Хіхітун радуецца і тоненька смяецца: "Хі-хі, хі-хі, хі-хі". Кажуць, што, калі рэзка абарнуцца ў гэты момант, можна пабачыць Хіхітуна. Гэта маленькая стварэнне, якое нагадвае малпу, але на макаўцы ў яго невялічкія рожкі. Часам яго смех можа быць папярэджаннем бедства, і апошняе ёсць магчымасць прадухіліць. У Хіхітуна верылі на Мядзельшчыне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г.П.Пашкоў; маст. В.П.Славук — Мінск: Беларус.Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008 (403)
- Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Укладанне, прадмова, пераклад і паказальнік У.Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010 (449)