Хендэрсан (Тэхас)
Выгляд
Хендэрсан
| ||||||||||||||||
Хендэрсан (англ.: Henderson) — горад у ЗША, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Тэхас. Адміністрацыйны цэнтра акругі Раск. Насельніцтва — 13 712 чалавекі паводле звестак перапісу 2010 года, паводле ацэнкі Бюро перапісу ЗША ў 2018 годзе ў горадзе пражывала 13 355 чалавек. Горад названы ў гонар першага губернатара Тэхаса Джэймса Хендэрсана.
Праз Хендэрсан праходзіць большасць асноўных дарог паўночна-ўсходняга Тэхаса. У горадзе праходзяць фестываль сіропу і штогадовыя царкоўныя спевы.
У гістарычных раёнах Хендэрсана захавалася шмат будынкаў, пабудаваных да грамадзянскай вайны.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б https://www.hendersontx.us/175/Mayor Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.