Халекальцыферол
Выгляд
Халекальцыферол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₇H₄₄O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-673-2 |
SMILES | |
ChemSpider |
Халекальцыферо́л (Cholecalciferol), вітамін D3 — тлушчарастваральны вітамін. Адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Галоўныя крыніцы халекальцыферола: печань млекакормячых, птушак і рыб, яечны жаўток, сметанковае масла.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Бясколернае крышталічнае злучэнне, добра раствараецца ў маслах і арганічных растваральніках (спірт, эфір і інш.). Халекальцыферол вельмі адчувальны да ўздзеяння святла і кіслароду.
Недахоп у арганізме выклікае рахіт у дзяцей, мышачныя болі, дыстрафію касцявой тканкі ў дарослых. Прысутнічае ў выглядзе правітаміну халекальцыферола ў скурным покрыве людзей (для ператварэння ў халекальцыферол дастаткова сонечнага апрамянення).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).