Хаджыябад
Выгляд
Хаджыябад
|
Хаджыябад (перс. حاجیآباد) — горад у паўднёвай частцы Ірана, у астане Хармазган. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрэстана. Размешчаны прыкладна за 100 км на поўнач ад горада Бендэр-Абас. Важную ролю ў эканоміцы горада адыгрывае вырошчванне цытрусавых.
Насельніцтва — 23220 чалавек (2012); 20 264 чалавекі (2006).