Хабараўскі край
Хабараўскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Хабаровский край | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 кастрычніка 1938 | ||||
Кіраўнік | Dmitry Demeshin[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | VLAT і Asia/Vladivostok[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KHA | ||||
Код аўтам. нумароў | 27 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хабараўскі край — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе. Хабараўскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі краі». Край займае тэрыторыю плошчай 788 600 км² — 3-е месца сярод суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Насельніцтва края — каля 1 420 200 чалавек (2005). У гарадах жыве 80,6 % насельніцтва. Па нацыянальнай прыналежнасці 89,82 % рускія, 3,38 % украінцы, 0,77 % нанайцы, 0,76 % татары, 0,66 % карэйцы, 0,62 % беларусы, 0,32 % эвенкі. З другіх карэнных народаў можна адзначыць: ульчы — 2 718 чалавек, ніўхі — 2 452, якуты — 1 454, эвены — 1 272, удэгейцы — 613, негідальцы — 505, орачы — 426, і некаторыя іншыя.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Хабараўск (579 000 чалавек (2005)).
Хабараўскі край уключае ў сябе 2 гарадскія акругі і 17 муніцыпальных раёнаў, на тэрыторыі якіх размяшчаюцца 29 гарадскіх паселішчаў і 188 сельскіх паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады: Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры, Амурск, Савецкая Гавань, Нікалаеўск-на-Амуры. У Хабараўскім краі знаходзяцца возера Дальжа, Баджальскі хрыбет.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 23 кастрычніка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хабараўскі край
- Афіцыйны сайт урада
- Афіцыйны навасны партал