Фёдар Фёдаравіч Гулевіч
Выгляд
Фёдар Фёдаравіч Гулевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Прафесія | артыст цырка, клоўн |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Фёдар Фёдаравіч Гулевіч (14 жніўня 1952, г. Маладзечна) — беларускі акцёр цырка, клоўн. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў студыю пры Мінскім дзяржаўным цырку ў 1969 годзе. Акцёр Саюздзяржцырка (з 1992 года Расдзяржцырк).
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступае ў дуэце з А. Варанецкім як дывановы клоўн (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове беларускага фальклору). У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Варанецкім) многіх клаўнад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гулевіч Фёдар Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).