Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў
Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1942 (18 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фядосій (Феадосій) Арцёмавіч Смалячкоў (1923, Падгор’е, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 15 студзеня 1942) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беларус. Скончыў школу фабрычна-заводскага навучання ў Ленінградзе. Працаваў мулярам на новабудоўлях горада, адначасова займаўся ў снайперскай школе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 5 ліпеня 1941 года[1] ў 5-й дывізіі народнага апалчэння Выбаргскага раёна Ленінграда. Пазней баец асобнай разведроты 13-й стралковай дывізіі 42-й арміі Ленінградскага фронту. Выступіў ініцыятарам снайперскага руху на фронце, падрыхтаваў 10 снайпераў, знішчыў 125 ворагаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Слава выдатнага снайпера выклікала жах у нацыстаў. Для барацьбы з ім і яго вучнямі нацысты стварылі спецыяльныя падраздзяленні. Загінуў у баі каля вёскі Вараніно на шашы Магілёў—Гомель[1] 15 студзеня 1942 года.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна, на радзіме і ў Санкт-Пецярбургу Смалячкову пастаўлены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Мінску (устаноўлена мемарыяльная дошка) і Быхаве, пасёлак у Ленінградскай вобласці, саўгас у Быхаўскім раёне, піянерскія дружыны. Славутаму снайперу прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі П. Броўка. Песню пра яго напісалі паэт А. Астрэйка і кампазітар Д. Лукус.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза Ф. А. Смалячкоў — бронзавая скульптура Заіра Азгура
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаў, Г. Е. Снайпер Смалячкоў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 277.
- Смалячкоў Фядосій Арцёмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 49. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смалячко́ў Феадосій Арцёмавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 674. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Смалячкоў Феадосій Арцёмавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 570. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Смолячков Феодосий Артёмович // Герои Советского Союза: Краткий биографический справочник в 2 т. Т. 2. — М.: Воениздат, 1988. — С. 490. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смалячкоў Фядосій Арцёмавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Кацярына Аляксандрава Хлопец-Герой з Падгор’я // Голас Радзімы № 4 (3556), чацвер, 25 студзеня, 2018.
- Смолячков Феодосий Артемьевич (руск.) // Дзяржаўная інфармацыйная сістэма «Память народа» Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Ленінградскай вобласці
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Снайперы Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны