Франс Галь
Франс Галь | |
---|---|
фр.: France Gall | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1947[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 2018[3][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Robert Gall[d] |
Маці | Cécile Berthier[d] |
Муж | Michel Berger[d] |
Дзеці | Raphaël Michel[d] і Pauline Hamburger[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | вакал |
Жанры | yé-yé[d][3] і поп-музыка |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франс Галь (фр.: France Gall, сапр. імя Ізабель Жэнеўеў Мары Анн Галь, 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — французская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне-1965.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сінгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з французскім кампазітарам Сержам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе спявачка прымала ўдзел у Еўрабачанні-1965 і з песняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасць упала пасля выхаду сінгла «Les sucettes», у якім спявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэтая песня, аўтарам якой з’яўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Германіі. У Францыі яна была ўжо не так папулярна, пакуль не пазнаёмілася з Мішэлем Бярже, кампазітарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасля смерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе перыядычна з’яўляюцца ў французскіх газетах і часопісах.
Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Les Sucettes (1965)
- Baby Pop (1966)
- 1968 (1967)
- France Gall (6 студзеня 1976)
- Dancing disco (27 красавіка 1977)
- France Gall Live (жывы альбом, 9 лістапада 1978)
- Starmania (розныя выканаўцы, 16 кастрычніка 1978)
- Paris, France (19 мая 1980)
- Tout pour la musique (10 снежня 1981)
- Palais des Sports (жывы альбом, 4 лістапада 1982)
- Débranche (2 красавіка 1984)
- France Gall au Zénith (жывы альбом, 4 лютага 1985)
- Babacar (19 лютага 1987)
- Le Tour de France 88 (жывы альбом, 7 лістапада 1988)
- Double jeu (z Michel Berger, 12 чэрвеня 1992)
- Simple je (Débranchée à Bercy 93) (жывы альбом, 29 кастрычніка 1993)
- Simple je (Rebranchée à Bercy 93) (жывы альбом, 28 студзеня 1994)
Зноскі
- ↑ а б http://www.latina.fr/news/la-chanteuse-france-gall-est-morte-27727 Праверана 7 студзеня 2018.
- ↑ а б France Gall // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Le Progrès, Le Progrès.fr — RF: 2018. — ISSN 2102-6807
- ↑ Fichier des personnes décédées mirror Праверана 24 мая 2022.
- ↑ Agence France-Presse Le cercueil de France Gall exposé pendant deux jours avant ses obsèques — 2018. Праверана 28 лістапада 2020.
- ↑ http://www.atlantico.fr/pepites/chanteuse-france-gall-est-decedee-3272705.html Праверана 7 студзеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Франс Галь (руск.)