Перайсці да зместу

Франсіска дэ Арэльяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсіска дэ Арэльяна
ісп.: Francisco de Orellana
Род дзейнасці канкістадор, ваенны, салдат
Дата нараджэння 1511[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1546[1][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсіска дэ Арэльяна (ісп.: Francisco de Orellana; 1511 ці 1512, Трухілья — ​​лістапад 1546) — іспанскі канкістадор.

З дваранскай сям’і. У 1527 годзе з’ехаў у Паўднёвую Амерыку, далучыўся да атрада Франсіска Пісара, удзельнічаў у заваёве Перу, затым на баку Пісара — у войнах з Дыега дэ Альмагра. У 1537 годзе перанёс раней заснаваны канкістадорамі ў вусці р. Гуаяс г. Гуаякіль на новае месца. Атрымаў пад кіраўніцтва частку тэрыторыі Эквадора, хутка разбагацеў. У 1541 годзе арганізаваў атрад для ўдзелу ў паходзе Г. Пісара на пошукі «краіны карыцы». У канцы снежня 1541 года — верасні 1542 года на чале атрада з 57 чалавек прайшоў па рэках Рыа-Напа, Амазонка, а затым уздоўж узбярэжжа Паўднёвай Амерыкі да іспанскай калоніі на в. Кубагуа, пераадолеўшы каля 6 тыс. км. Падчас падарожжа атрад Арэльяна уступаў у сутычкі з індзейцамі; у адным з паселішчаў супраць іспанцаў разам з мужчынамі ваявалі і жанчыны. Удзельнік і храніст экспедыцыі Гаспар дэ Карвахаль параўнаў іх з антычнымі амазонкамі, у выніку чаго рака, на якой гэта адбылося, атрымала назву «рака Амазонак». Плаванне Арэльяна ўпершыню даказала вялізныя памеры Паўднёваамерыканскага мацерыка. Вярнуўшыся ў 1543 годзе ў Іспанію, Арэльяна заключыў з каронай дамову на каланізацыю адкрытых ім земляў і ў траўні 1545 года ізноў адплыў у Паўднёвую Амерыку. Памёр у дарозе.